- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маўчун успоўз старому чараўніку на грудзі. Ён, вуж, ведаў, што старога блажыла, што яму было кепска яшчэ звечара, калі легла за балотам у мяккія імхі счырванелае сонца. Але тады трывожны покліч не даходзіў да паўзучай істоты, і тым больш дзед сам не прасіў помачы, – ужо нат і не спадзяваўся на яе... Вуж скруціўся шэрым кольцам і затаіўся, як чакаў, калі ажыве застаялая кроў, калі дзед глыбака ўздыхне паветра, – і тады пачнецца ўжо новы адлік часу, тады адсунецца на нейкі час тая апошняя хвіліна і дзед зноўку будзе радавацца цяплу і сонцу, лесу і сваім насельнікам, з якімі ён жыве ў суладдзі не адзін дзесятак гадоў... (фрагмент)