- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю. (фрагмэнт)