- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны — грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лавелас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька... Ніякі. Назваўшыся імем бога, Ян Луцэвіч адмовіўся ад біяграфіі, факты якой хоць нешта б значылі ў ягоным жыцці і творчасці, і ад чалавечага характару, рысы якога сёння складаліся б у адно з успамінаў сучаснікаў. Ён стаў правадніком тае духовае стыхіі, што сыходзіла аднекуль з вышыняў, з Алімпу ці з гімнаў Рыгведы.