- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы. Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам — у тым сэнсе, у якім ужываем гэты тэрмін мы — як самавызначэнне сябе і сваёй супольнасці, на якое адгукаюцца не толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсвядомленае. Гэта мусіць быць гістарычны выпадак, які стаў азарэннем і адкрыццём, а ў выніку — прэцэдэнтам, які “зачапіўся” ў пэўным коле і пачаў пашырацца на іншыя асяродкі.