- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? Калгасы і саўгасы для Лукашэнкі заўжды былі фетышам. Падтрымка аграрнага комплексу і сёння застаецца беспрэцэдэнтнай: на праграму адраджэння сяла ашчаджана 69 трыльёнаў рублеў. I раптам... У мінулую пятніцу падчас візіту на Гродзеншчыну Лукашэнка заявіў, што ў будучыні фінансаванне сельскай гаспадаркі плануецца паступова скарачаць. “Паступова” — гэта мякка сказана. Ужо з 2008 году датацыі будуць скарочаныя напалову, а яшчэ праз год — зліквідаваныя наогул.