- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачанні гаворка вядзецца пра нежаданне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і развіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “святарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сістэма льготаў, што пакрывала сабою палову насельніцтва краіны, рэарганізуецца ў сістэму адраснай падтрымкі. Дзяржаўныя чыноўнікі загаварылі пра дыскрымінацыю роднай мовы... Усе гэтыя ўладныя захады пранікаюць у грамадства з цяжкасцю, а то й балюча. Але ўсё гэта - элементы той стандартнай трансфармацыі, якую не дарэмна называюць “шокавай тэрапіяй” і якую нашы суседзі прайшлі, як мінімум, 10 гадоў назад. Тады, 10 гадоў назад, прэзідэнт Лукашэнка, азіраючыся на Літву ці Польшчу, казаў, што гэта -“не наш шлях”. Сёння аказалася, што - і наш таксама. Пераход на яго можна адцягнуць у часе, але альтэрнатывы яму няма.