- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Створаны грамадскі камітэт дзеля аднаўлення Крыжа пакутаў у Курапатах. Гэта адбылося ў той жа дзень, калі стала вядома пра чарговы акт вандалізму на мемарыяле - у панядзелак увечары. Узначаліў камітэт Зянон Пазняк. Крыж быў усталяваны ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў у сталінскія гады, 29 кастрычніка 1989 году. Праўда пра Курапаты стала вядомая за год да гэтага, дзякуючы Пазьняку, які абнародаваў вынікі археалагічных раскопак ва ўрочышчы. “На Дзяды гэты крыж будзе адноўлены. Гэта вайна супраць беларускай культуры і беларускай нацыі. Зразумела, што гэта не проста крымінальнікі робяць, а людзі, якіх накіроўваюць. У гэтай справе вельмі важная ініцыятыва грамадскасці. Дзяржаўныя органы фактычна адмовіліся выконваць свае функцыі для аховы гэтай тэрыторыі, аховы магілаў. Ніхто так не абароніць сябе, як сам народ”, - заявіў лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ у інтэрв’ю Радыё Свабода.