- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наша газета ў №87 пісала пра пагрозу дэфіцыту малака і яго прычыны. Ён узнік, у прыватнасці, з-за таго, што калгасы масавым парадкам прадаюць малако ў Расію, дзе яно каштуе даражэй. Дэфіцыт некаторых малочных прадуктаў стаўся рэальнасцю. Але сапраўдная яго прычына не ў Расіі (дзе цэны на ўсе прадукты імкліва растуць), а ў рэцыдывах камандна-адміністрацыйнай гаспадаркі савецкага часу. У працяг тэмы друкуем артыкул нашага аглядальніка. Як паведаміў Аляксандр Лукашэнка на прэсавай канферэнцыі для расійскіх журналістаў, даяркі ў Беларусі нібыта зарабляюць па 700-800 даляраў. Пакінем у баку смешнае пытанне пра тое, ці адпавядае гэтая інфармацыя сапраўднасці. У кожным выпадку, такое было б магчыма толькі пры выдатных надоях. А значыць, дэфіцыт малака Беларусі, здавалася б, не павінен пагражаць.