- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта адбылося ў жніўні 1956 году. А сёлета 3 лістапада Коласу споўніцца 125. Некаторыя ўдзельнікі нашага юбілейнага апытання (яно на 2-й старонцы) звяртаюць увагу на тое, што лаўрэат сталінскай прэміі Якуб Колас, якому ўлада падарыла асабняк у цэнтры Мінска і персанальны аўтамабіль, цалкам прыняў правілы гульні, змірыўся з імі і толькі прыслугоўваў таталітарнаму рэжыму. А гэта значыць, што, маўляў, і сёння, калі ўявіць сабе жывога Коласа, ён бы падтрымаў цяперашні рэжым, у тым ліку і яго антыбеларускую моўную палітыку. Ці так гэта? Якуб Колас і сапраўды жыў і працаваў у Мінску ў тыя часы, калі за адну ноч тут расстрэльвалі сто прадстаўнікоў інтэлігенцыі - практычна, усіх ягоных знаёмых, паэтаў, выкладчыкаў, даследчыкаў... Што ён мог зрабіць? Таксама быць расстраляным?