- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яблынька памірала. Яна была ўсё яшчэ дзічка. Не паспелі прышчапіць, зрабіць садовай. Вясной знайшлі ў лесе, каля дарослай яблыні, маці, – па нейкай восені ўпаў, адскочыў яблычак і па нейкай жа вясне прарос яблынькай. Яе выкапалі, перанеслі ў дзетдом, каб там яна ачуняла садовай. Лёнька ведаў, можна і не шчапіць, патрэбны толькі тры перасадкі з аднаго на іншае месца. Не паспелі зрабіць ні таго, ні другога. А яблынька ўжо была ладная, пад квецень. Але ў тую вясну квету на казённым дзетдомаўскім падворку яна так і не дала. (фрагмент)