- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Шапран
Журналіст, філолаг, даследчык літаратуры.
Нарадзіўся 11 лютага 1968 года ў Рызе (Латвія). Скончыў філалагічны факультэт (аддзяленне рускай мовы і літаратуры) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1992). Яшчэ падчас вучобы пачаў займацца журналістыкай, любімы жанр — інтэрв’ю. Друкаваўся ў перыядычных выданнях: «Советская молодёжь», «Час», “Суббота” (Рыга); “Знамя юности”, “Имя”, “Белорусская деловая газета”, “Новы Час”, у часопісах “Дзеяслоў”, “Абажур” і іншых.
У апошнія гады займаецца даследаваннямі жыцця і творчасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, а таксама Уладзіміра Някляева.
Атрымаў дыплом Саюза тэатральных дзеячаў (2000), прэмію “За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі” (2007). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча за даследаванне “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах” (2011).
Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна.... Болей »
Гэта друтая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратур-ных анекдотаў Галоўныя героі тут — асобы, якія не маюць патрэ6ы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова — пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных... Болей »
Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых... Болей »
Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага... Болей »
Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра... Болей »
Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава... Болей »
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »