- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Ня гледзячы на тое, што незадоўга да сьмерці пабачыла сьвет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава “ Доўгая дарога дадому”, цалкам беларусы так і не спазналі да канца гэтую выдатную асобу. Акрамя вялікае творчае спадчыны пісьменьніка па ім засталася вялікая колькасьцьдакумэнтаў, ліставаньняў. Гэтая кніга – спроба адкрыць невядомыя, але адначасова важныя акалічнасьці жыцьця і творчасьці пісьменьніка, дзе у першыню выкарыстоўваецца эпісталярная спадчына а таксама архіўныя дакумэнты. (З.К.)