- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ёсць нейкая асаблівая амаль містычная наканаванасць у тым, як адыходзяць вялікія людзі. Ёсць адвечная вялікасць бунту. Ёсць велічная пакорлівасць духу. Пэўна, менавіта гэта найбольш выразна і праяўляецца ў апошнія зямныя імгненні ў жыцці ўгрунтаванага чалавека. Тленнае цела замірае. Ужо ёсць яго згода на апошні ўздых. Прагучалі і сакраментальныя словы: «Адвязіце мяне дамоў». I акрыленая душа ўжо, здаецца, там. Але хто ведае, магчыма, менавіта ТАМ, на парозе вечнага забыцця ці будучай бессмяротнасці, гэтая супакоеная душа нечакана схамянаецца і прыадчыняе свету прыхаваную, патаемную сутнасць. Прарока, бунтаўніка. Першапачатковага абрынальніка асноваў сусвету. (фрагмент)