be
pdf

Там, дзе сэрца маё

Варабей Ірына

Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, жыцьцём эміграцыі і беларускасьцю наогул. У кнігу увайшлі таксама апісаньні сьвяткаваньняў Дня Незалежнасьці Беларусі ў Канадзе, здымкі, паказваючыя паасобныя экспанаты ў “Беларускім кутку” на выставе, што адбылася ў рамках семінару Таварыства вышывальніц Канады “Stitchers Mosaic – 2005”, ды цікавінкі, якія свежым вокам заўважыла аўтарка ў жыцці беларусаў Канады. Апісаньні з вялікай доляй гумару ды напісаныя лёгкай прыемнай мовай дадуць насалоду самаму прыдзірліваму чытачу.

Беларускія аўтары: Варабей Ірына
Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны, кніга 6
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005
  • Выдавец: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • ISBN: 985-504-010-4
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1669
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org