en

Варабей Ірына

Варабей Ірына

Варабей Ірына – празаік, перакладчык, мастачка-дызайнер, журналістка, фатограф.

Нарадзілася 15 кастрычніка 1959 года ў Менску. У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. Леніна, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. З 1980 года па 1994 год працавала трэнерам па веславанню на байдарках.

З 1999 года жыве ў Таронта (Канада). З 2001 года сябра Згуртавання беларусаў Канады і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (у Канадзе).

З 2002 па 2004 была рэдактарам таронтаўскай газеты “Беларускае слова”.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 г.

Піша па-беларуску й па-ангельску, перакладае. Публікуецца ў альманаху “Беларус” (ЗША), часопісе “Дзеяслоў”, газетах “Беларус” (ЗША) “Наша Ніва”, “Беларускае слова” (Канада).

У 2005 г. у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена ейная кніга “Там, дзе сэрца маё”.

У 2008 г. – у ейным перакладзе з ангельскай раман К. Акулы “Заўтра ёсьць учора”.

Займаецца перакладамі з індзейска-канадзкай літаратуры.

Сябра Канадыйскай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г.

У 2008 г. заснавала мастацка-дызайнерскую студыю “Spirit of Belarus”.

З 2009 г. у якасьці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічае пад пэрсанальным брэндам “Spirit of Belarus” з часопісам “A Needle Pulling Thread” (Канада).

У 2011 г. прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі.

Пад брэндам “Spirit of Belarus” у Канадзе стварае схемы для мастацкай вышыўкі, заснаваных на беларускіх арнаментах і вобразах, займаецца папулярызацыяй традыцыйнай беларускай тэхнікі “Belarusan Nizanka” (беларуская нізанка), дае класы і варштаты, напісала туторыял.

Двойчы была прызёрам конкурсаў фатаграфіі часопіса “Canadian Geographic” у 2008 і 2009 гадах.

Старонкі ў інтэрнэце:

www.ivarabei.wix.com/spiritofbelarus
https://issuu.com/iryna.varabei
http://zhublenaja-vyspa.blogspot.ca
http://spiritofbelarus.blogspot.ca
www.facebook.com/SoB.designs

Варабей Ірына :: Publications

epub

Калі куляюцца нябёсы

Навэла
Варабей Ірына

Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорлі­ва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі:...… More

pdf

Заўтра ёсьць учора

Раман
Акула Кастусь, Варабей Ірына - пераклад

“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што...… More

pdf

Там, дзе сэрца маё


Варабей Ірына

Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных...… More

epub

Брат родны, брат малочны

Аповед
Варабей Ірына

— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу...… More

pdf

Легенды Ванкувера


Джонсан-Тэкеянўакей Э. Паўлін, Варабей Ірына - пераклад

Паўлін Джонсан-Тэкеянўакей (1861 – 1913), паэтка з племені магаўк (Антарыё, Канада), заснавальніца і класік канадскай індзейскай літаратуры. Дзякуючы захапленню яе творчасцю перакладчыцы і пісьменніцы Ірыны Варабей (Канада), якая адчула сугучнасць настрояў з беларускай ментальнасцю, творы Паўлін упершыню...… More

pdf

Belarusan Nizanka

Step-By-Step Tutorial Basic
Varabei Iryna

Take a journey and learn about Belarusan spirituality while immersing yourself in Belarusan folk wisdom. According to Belarusan beliefs, when you feel a need to commune with God there are three ways to ensure your prayers are heard. First, you can go to church and pray. You can also light a candle and...… More

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі...… More

pdf

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў...… More

pdf

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха...… More

pdf

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org