- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзве амаль аднолькава знакавыя падзеі леглі, лічы, на адно пакаленне. Толькі знакі гэтыя, як я думаў, быў упэўнены — да шасцідзесятай пераможнай вясны ў вайне з фашызмам, розныя. Вясной жа 2005-га года ўва мне нешта як надламалася. Трэснула і парвалася неяк нечакана і адразу. Недарэчна, бязглузда. Па тэлевізары паказвалі фрагменты святочнага параду, які меўся неўзабаве адбыцца. Ветэранаў былой вайны грузілі ў закамуфляваныя пад франтавыя палутаркі, ці, як мы іх у дзяцінстве называлі, палундры, «ЗІСы» кшталту ваеннай пары. Машыны такой падробкі, такога стараннага камуфляжу і знешняга падабенства на сапраўднасць, што адразу ж мімаволі закрадвалася амаль дзіцячая нязгода і адмаўленне: хлусяць жа, маняць. Зусім жа не такімі былі гэтыя працавітыя грузавікі, чорнарабочыя не толькі вайны, але і брукаваных вуліцаў нашага маленства. Зусім не такімі жылі ў неастуджанай і за палову стагоддзя памяці ветэранаў, майго бацькі, франтавога шафёра, гэтыя рабацягі прорваў і безданяў, калдобінаў і мінных палёў, на якіх памірала іх маладосць. Самі яны развітваліся з жыццём. (фрагмент)