be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 10

беларуская газета

Калі пачынае гаварыць вуліца. пазбегнуць «антыкрызісных» мітынгаў яшчэ не позна. Як вядома, 13 студзеня ў сталіцы латвіі, рызе, адбылася 20-тысячная вулічная дэманстрацыя на домской плошчы, якая пазней перарасла ў масавыя беспарадкі. у выніку былі спустошаны некаторыя крамы, разбіты некалькі аўтамабіляў, у тым ліку паліцэйскія. На думку кіраўніцтва краіны, гэтыя беспарадкі былі кімсьці справакаваны. Самі дэманстранты такім чынам хацелі паказаць ураду на тое, што ў краіне нізкія пенсіі, недастаткова якасная ахова здароўя, адукацыйная сістэма з цягам часу толькі пагаршаецца. На наступны дзень ужо ў сталіцы Балгарыі, Сафіі, прайшла падобная дэманстрацыя з удзелам каля 1000 чалавек. Пратэстуючыя патрабавалі адстаўкі ўрада ў сувязі з неэфектыўнасцю яго дзейнасці і карупцыяй. Паліцыя арыштавала 53 чалавекі, у тым ліку 15-гадовага падлетка, у якога былі забраны тры самаробныя выбуховыя прыстасаванні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2009-01-21
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2009 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org