en
...унукам.

...унукам.

Геніюш Ларыса
Вершы і лісты. Без цэнзуры

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах. Угэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы. Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў якія яны дасылалі бабулі ў адказ.

Belarusian Authors: Геніюш Ларыса
Belarusian publishers: Медыял
Publishing series: Без цэнзуры
  • Publication Place: Мінск
  • Publication Date: 2018
  • Editor: Глеб Лабадзенка - укладальнік
  • Publisher: Медыял
  • Sizes: 168 с.
  • ISBN: 978-985-6914-84-6
  • Category: Belles-Lettres
  • Copyright © 2018 by Ларыса Геніюш, праванашчадкі, Глеб Лабадзенка - укладанне, прадмова, Міхась Геніюш - прадмова, Данута Бічэль-Загнетава - паслямова, Зміцер Гупянец - вокладка
  • Book Collection: BTH, JAREK
  • Copy Numbers: B-4542
  • Supplementary Data: Серыя «Без цэнзуры» заснаваная ў 2014 годзе. Кніга аздобленая аўтарскімі малюнкамі Ларысы Геніюш, якія друкуюцца ўпершыню. Матэрыялы, якія друкуюцца ў кнізе ўпершыню, паходзяць з прыватнага архіва сям’і Геніюшаў і з Фонду Ларысы Геніюш Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org