- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Гэтым пачынаем выданьне бюлетэня Беларускага грамадзкага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня". Плянуецца зьмяшчаць у ім матэрыялы з гісторыі адраджэнскіх рухаў: біяграфіі, успаміны, дакументы й г.д., а таксама зьвесткі пра дзейнасьць яго цэнтральных органаў, гарадзкіх і раённых арганізацый. Посьпех гэтай справы магчымы толькі пры нашых супольных намаганьнях. Таму чакаем актыўнасьці ад сяброў як з Беларусі, так і Замежжа. Дык жа з Пагоняй у сэрцы — у добры шлях. Рэдкалегія