be
epub

Вяртанне ў падман

Казько Віктар
Апавяданне

Семдзесят шэсць кіламетраў крывавага быцця і небыцця. І нічога не зробіш. Я сам абраў гэтую дарогу. З пахмелля не прыдумаць. Толькі я быў цвярозы. За рулём усё ж. У машыне я ды жонка. Мо таму так морачна і пралёг мой шлях, падкінуў горшую з дарог. Толькі ўзнёсся я ці не на сёмае неба ад хуткасці руху, як адразу і абзямлячыўся. Колішняя дарога майго сірочага беспрытульнага дзяцінства задушліва прыпала да мяне быльняковай спеласцю прадвосеньскага ўжо сіваватага дзядоўніка пры абочыне і каля платоў хат, ашчаперыла памяць россыпам і дробным рудаватым друзам таксама каля плотавых і абочынных ваўчкоў, якія ў маленстве за ўчэпістасць да калашын штаноў і нават намер кручкова прыпасці да голага цела мы звалі сабачкамі. Напамін пра іх узрушыў, скалануў мяне да салодкіх слёз. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Віктар Казько; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, На кручку. Нізка апавяданняў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (85) 2016; с. 23-66
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org