be

Гісторыка-культурны музей-запаведнік Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік Заслаўе

На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша, пасярод тарфяных лугоў – былых балотаў поймы ракі Свіслач і яе прытокаў, у 12 кіламетрах ад беларускай сталіцы размяшчаецца горад Заслаўе (старажытны Ізяслаўль, у пазнейшыя часы Жаслаўль, Заслаў). Упершыню ён згадваецца ў летапісах пад 1127 г. Але тады ён быў ужо развітым горадам, цэнтрам удзельнага княства. Аналіз летапісных падзей, падмацаваны археалагічнымі даследаваннямі, дазволіў навукоўцам прызнаць датай заснавання Заслаўя 985 г.

З глыбіні стагоддзяў да нас дайшлі заслаўскія старажытнасці – гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 г. утвораны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Галоўнымі задачамі музея-запаведніка з'яўляюцца захаванне, вывучэнне і папулярызацыя здабыткаў заслаўскай даўніны. Канешне, гэтым дзейнасць музейнай установы не абмяжоўваецца. У якасці звышзадач выступаюць развіццё інтэлектуальных, маральных і творчых магчымасцей суайчыннікаў, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да спадчыны нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Усё разам натхняе музей-запаведнік прытрымлівацца актыўнай пазіцыі ў сучасным культурным жыцці.

Сёння гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прадстаўляе сабой складаную сістэму аб'ектаў і ахоўных тэрыторый, аб'яднаных паміж сабой гістарычна, тэматычна і функцыянальна. Пад аховай запаведніка знаходзяцца 113 га старажытнай часткі горада, помнікі міжнароднага і рэспубліканскага гучання, такія як гарадзішча "Замэчак" (X-XIстст., летапісны Ізяслаўль), курганныя могільнікі X-XIстст., гарадзішча "Вал" з былым кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак), касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палова XVIIIст.).

Для шырокага кола наведвальнікаў адчынены музейна-выставачны комплекс, этнаграфічны комплекс "Млын", музей-ДОТ, Дзіцячы музей міфалогіі і лесу.

Віталь Казлоўскі

Крыніца: http://www.zaslaue.by/

Гісторыка-культурны музей-запаведнік Заслаўе. Выданьні

Заслаўе. Карані нашага радаводу
pdf

Заслаўе. Карані нашага радаводу

матэрыялы канферэнцыі

Сёння ў адным са старажытных гарадоў нашай краіны Заслаўі адбываюцца значныя падзеі – праходзіць VI Беларускі фестываль камернай музыкі «Заслаўе-2006. Музыка старадаўніх сядзібаў», а ў яго рамках навукова-практычная канферэнцыя «Заслаўе. Карані нашага радаводу». Месцам правядзення гэтых мерапрыемстваў... Болей »

Старажытныя гарады. Праблемы даследавання, музеефікацыі, захавання помнікаў і гістарычных тэрыторый
pdf

Старажытныя гарады. Праблемы даследавання, музеефікацыі, захавання помнікаў і гістарычных тэрыторый

матэрыялы канферэнцыі

Полоцк является одним из древнейших городов Беларуси, и поэтому вполне логичным было в 1967 г. принятие решения об основании в г. Полоцке историко-археологического заповедника. Его границы были определены постановлением Витебского облисполкома в 1969 г. Заповедник тогда являлся филиалом Витебского областного... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org