en

Жмінько Кастусь

Жмінько Кастусь

Нарадзіўся 17.02.1941 года ў вёсцы Пугачова (зараз раён Берасця). Скончыў сярэднюю школу №4 г. Берасця. Працаваў на новабудоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам і вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, які скончыў у 1967 годзе. Быў накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. У званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (лістапад, 1994г.) выйшаў на пенсію. За гады службы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, імя занесена ў "Кнігу гонару" МУС БССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года.

Выступіў з паасобнымі творамі ў калектыўных зборніках: "Берасцейскія карані" (1993г.), "Верш на Свабоду" (2002г.), "3 прыродаю зліўшыся душою" (2002г.), "Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў" (2003г.). Выдаў тры зборнікі «Між вамі...» (1999), «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой» (2008), за два апошнія атрымаў вядро мёду – мядовую літаратурную прэмію ад Міколы Папекі.

У вольным часе маляваў пейзажы.

Памёр Кастусь Жмінько 11 красавіка 2015 года ў Берасці

Жмінько Кастусь :: Publications

pdf

Кастусь казаў...

афарызмы, меркаванні, развагі
Жмінько Кастусь

Невялічкі томік паэзіі, збор афарызмаў, меркаванняў, разваг. Сам аўтар называе гэтыя кароценькія выслоў, невялічкія вершыкі “канапкамі”, дарэчы такі ж тытул носіць адзін з раздзелаў кнігі. “Канапкі, бо такія маленечкія, як маленькія бутэрбродзікі, на адзін раз укусіць... і канапкі, бо прыходзяць у голаву...… More

pdf

Наканаваны неспакой

вершы
Жмінько Кастусь

Томік паэзіі Кастуся Жмінько, берасцейскага паэта, мастака, складаецца з вершаў розных гадоў. Некаторыя з іх былі напісаныя даўно, некаторыя зусім нядаўна. Як сказаў сам Кастусь, “трэба было сабраць, упарадкаваць тое, што назбіралася за гады”, а назбіралася гэтага шмат. Кніга “Наканаваны неспакой” выйўла...… More

pdf

Між Вамі...

Вершы
Жмінько Кастусь

Імя аўтара (жыве ў Брэсце) вядомае з 70-х гадоў па шматлікіх публікацыях у перыёдыцы. Сціплы і Самакрытычны, ён наважыўся сабраць вершы ў асобную кніжку толькі цяпер. Яго творы нягучныя, але глыбокія і сардэчныя, пранізаныя любоўю да роднай зямлі, спагадаю да чалавека....… More

pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска....… More

pdf

Жырандоля № 2, 2009

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна...… More

pdf

Жырандоля № 1, 2008

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org