Зміцер Вішнёў: Я атрымаў задавальненне ад працы над гэтым раманам
2025-10-21 14:08
Лонданскім выдавецтвам «Скарына» ў фармаце кніжнага праекта «33 кнігі для іншай Беларусі» выдадзены новы раман Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер». Гэта ўжо трэці раман пісьменніка.
Першы буйны празаічны твор аўтара «Замак пабудаваны з крапівы» ў 2014 годзе выйшаў і па-нямецку.
— Я атрымаў вялікае задавальненне і кайф ад працы над гэтай кнігай. У прынцыпе я зрабіў тое, што хацеў. Кніга цалкам атрымалася такой, якой і была задумана. І для мяне было важна, каб менавіта Серж Мінскевіч, Юры Гумянюк, Алесь Родзін, Ярыла Пшанічны, каб яны заставаліся побач са мной. Безумоўна, гэта дзеля памяці, хацеў зафіксаваць іх і для сябе і для нашай культурніцкай прасторы. Таму што для мяне яны жывыя.
Зміцер Вішнёў вядомы ў Беларусі таксама і як кіраўнік выдавецтва «Галіяфы». У 2022 годзе тэрмінам на 3 месяцы выдавецкая дзейнасць «Галіяфаў» была прыпынена на падставе загада Міністэрства інфармацыі. Пасля заканчэння тэрміну забароны выдавецтва спыніла сваю дзейнасць — не прайшло дзяржаўную пераатэстацыю. Згубіўшы сваё выдавецтва, Зміцер Вішнёў з’ехаў у замежжа і зараз жыве ў Берліне.
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Загалоўнае фота Skarynapress.com
Беларускае Радыё Рацыя