- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А можна і наадварот, з галавы на пуп і з пупа на галаву. Атрымліваецца аднолькава – у прасторы, але не ў часе. Тое ж самае, што шклом па камені ці каменем па шкле. Але ўсё ж нешта замінае гэтай відавочнай бясспрэчнасці. Ёсць у ёй нешта прымружана-мудрагелістае, хітрае. Накшталт: колькі будзе двойчы два? А колькі вам трэба? Ці не ўвогуле такое ж гнуткае ўсё нашае жыццё і нашая прыстасаванасць да яго: «чего желаете, барин, кровать расстелена – пожалуйте угнетать». (фрагмент)