be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Пра тое, як я...
fb2 mobi epub pdf

Пра тое, як я...

13 несур'ёзных апавяданняў
Дранько-Майсюк Леанід

Несур’ёзныя апавяданні “Пра тое, як я...” - першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка. З вялікай доляй гумару, з дасціпнасцю распавядае аўтар пра сапраўдныя здарэнні, якія адбыліся ў яго жыцьці. Трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця.... Болей »

Праклятая вышыня
epub

Праклятая вышыня

Аповесць
Быкаў Васіль

Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны... Болей »

Практыкаванні
pdf mobi fb2 epub

Практыкаванні

Проза, эсэ, крытыка
Дубавец Сяргей

У сваіх эсэ i крытычных артыкулах Сяргей Дубавец /нар. 1958 г./ спрабуе даць аналіз глыбокага крызісу савецкай культуры у яе беларускай «разнавіднасці», разважае над мінулым i будучым беларускай літаратуры. Апавяданні С Дубаўца належаць да твораў т.зв “другой літаратуры” i выяўляюць пошукі новых нетрадыцыйных... Болей »

Праўда зерня
epub pdf

Праўда зерня

Творчы партрэт Васіля Зуёнка
Гніламёдаў Уладзімір

Васіль Зуёнак — адзін з самых самабытных і таленавітых сучасных паэтаў, хто бярэцца за пяро не толькі дзеля таго, каб выказаць радасць і замілаванне жыццём, а перш-панерш каб адказаць на спрадвечныя пытанні: як жыць, што любіць, у што верыць? У кнізе аналізуецца жыццёвы і творчы шлях паэта, раскрываюцца... Болей »

Рандэву на манеўрах
pdf fb2 mobi epub

Рандэву на манеўрах

Аповесць. Апавяданні
Арлоў Уладзімер

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя... Болей »

Самасей
epub pdf

Самасей

Аповесць, апавяданні
Яновіч Сакрат

Андрэй Антошка, інжынер з Беластока – галоўны герой аповесці «Самасей». Жыццёвыя перыпетыі, разуменне свету праз прызму звычайнага чалавека, яго філасофскія роздумы над сэнсам жыцця і псіхалогіяй існавання роду чалавечага наогул і кожнага чалавека паасобку. Сакавітая вобразная мова не даеадарвацца ад... Болей »

Свой дом
epub pdf

Свой дом

раман
Далідовіч Генрых

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаспадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтпарылася беларуская дзяржаўнасць. зараджалаея рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, I.... Болей »

Трэцяе вока

Трэцяе вока

Аповесці, апавяданні, эсэ
Сачанка Барыс

У кнігу Б. Сачанкі ўключаны творы, напісаныя ў апошнія гады, яны добра вядомы чытачу па публікацыях ў перыядычным друку. Галоўная тэма твораў — сённяшняе жыццё, тыя праблемы, што глыбока хвалююць людзей асабліва ў апошні час. Нямала старонак прысвечана каханню.... Болей »

У горадзе валадарыць Рагвалод
epub pdf

У горадзе валадарыць Рагвалод

Вершаказы і пункціры
Разанаў Алесь

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры і вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай... Болей »

Ферма.1984

Ферма.1984

Аповесць. Раман
Оруэл Джордж

Англійскі пісьменнік Дж. Оруэл (1903—1950) у сваіх анты-утопіях намаляваў гратэскавую карціну жыцця таталітарнай дзяржавы, паставіў праблемы, над вырашэннем якіх і сёння думае чалавецтва.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org