be

Дранько-Майсюк Леанід

Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974).

Рабіў на “Хабішчах” – так называўся мясцовы завод слясарна-мантажнага інструменту (1974 – 1976).

Паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1975); быў прызваны на службу ў армію (1976).

Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне (1978).

Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1982).

Са жніўня 2002 года – на вольнай працы.

Аўтар васямнаццаці выдадзеных кніг.

Дранько-Майсюк Леанід. Выданьні

Стомленасць Парыжам
fb2 mobi epub pdf

Стомленасць Парыжам

Вершы і эсэ
Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны... Болей »

Акропаль
pdf mobi fb2 epub

Акропаль

Паэзія. Эсэ.
Дранько-Майсюк Леанід

Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць... Болей »

Пра тое, як я...
fb2 mobi epub pdf

Пра тое, як я...

13 несур'ёзных апавяданняў
Дранько-Майсюк Леанід

Несур’ёзныя апавяданні “Пра тое, як я...” - першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка. З вялікай доляй гумару, з дасціпнасцю распавядае аўтар пра сапраўдныя здарэнні, якія адбыліся ў яго жыцьці. Трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця.... Болей »

Тут
pdf fb2 mobi epub

Тут

Вершы, паэмы, эсэ
Дранько-Майсюк Леанід

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве... Болей »

Над пляцам
fb2 mobi epub pdf

Над пляцам

Вершы
Дранько-Майсюк Леанід

Радзіма паэта — Давыд-Гарадок, таму зразумела, што да асноўных матываў кнігі далучаны матыў удзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам. Тэма творчасці і працы ўвасоблена ў выразных, зрокава-дакладных вобразах. Постаць Дубоўкі, убачаная праз далеч дзесяцігоддзяў, рамантычная ў рэвалюцыйнай рэчаіснасці 20-х... Болей »

Вандроўнік
fb2 mobi epub pdf

Вандроўнік

Вершы
Дранько-Майсюк Леанід

Змест кнігі склалі вершы пра родны край і яго гісторыю, сяброўства і працу. Паэт сцвярджае, што свет маленькай вёскі, як і свет вялікага горада, заўсёды будзе хвалююча блізкім чалавечай душы. У асобную нізку «Гарадчанка» сабраны вершы, прысвечаныя жанчыне.... Болей »

Кніга для спадарыні Эл
pdf

Кніга для спадарыні Эл

Проза, вершы, п'еса
Дранько-Майсюк Леанід

Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбен, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »

Дзеяслоў 126

Дзеяслоў 126

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 125

Дзеяслоў 125

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org