be

Пошук

"syargey-khmara-chemer-andrey" Вынікі:
Гістарычная мазаіка Слонімшчыны
pdf

Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Кніга 2
Чыгрын Сяргей

У кнізе адлюстравана гісторыя Слонімшчыны ў невялікіх тэкстах, розных фотаздымках і малюнках. Выданне арыгінальнае сваім дызайнам, паліграфічным аздабленнем і задумкай аўтара. Кнігу з цікавасцю пагартаюць і пачытаюць тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.... Болей »

Слонімскі драматычны тэатр
pdf

Слонімскі драматычны тэатр


Чыгрын Сяргей

Выданне прысвечана гісторыі дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі драматычны тэатр» з нагоды яе 30-годдзя. Першыя звесткі пра тэатральнае жыццё ў Слоніме адносяцца да XVIII стагоддзя, калі існаваў у 1744–1769 гадах слонімскі школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме. У рэпертуары тэатра перава- жалі тады... Болей »

Балтыйскія шкарпэткі
pdf

Балтыйскія шкарпэткі

казкі
Календа Сяргей

«Балтыйскія шкарпэткі» – гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы. Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці... Болей »

Усё ўлічана
pdf

Усё ўлічана

All inclusive
Календа Сяргей

Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што... Болей »

Цяпло Жыровіцкай абіцелі
pdf

Цяпло Жыровіцкай абіцелі


Чыгрын Сяргей

Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай абіцелі пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей... Болей »

Спадар Свабода

Спадар Свабода

фрагмент
Астраўцоў Сяргей

Кніга «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука» - драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы... Болей »

Лісты ў бутэльцы

Лісты ў бутэльцы


Календа Сяргей

«Лісты ў бутэльцы», апавяданне з кнігі «Балтыйскія шкарпэткі», гэта гісторыя пра тое, як насамрэч страшна, доўга чакаць роднага чалавека, як складана даводзіцца праходзіць праз пакуты адзіноты. Гісторыя пра злоўжыванне віном і пра доўгія лісты да мамы, якая калі-небудзь абавязкова павінна вярнуцца. Кніга... Болей »

Паэтычная творчасць

Паэтычная творчасць


Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае... Болей »

Прыгоды Какоса Маракоса

Прыгоды Какоса Маракоса

Вершы
Мінскевіч Сяргей

Вершаванка-фарбаванка-забаўлянка. 1) Вершаваная казка для дзяцей малодшага і дашкольнага ўзросту, якая знаёміць дзетак з цікавай з’явай прыроды - як какосы распаўсюджваюцца па акіянічных астравах. 2) Займальная фарбаванка - размалёўваючы карцінкі, дзеці вывучаюць жыхароў марскога свету. 3) Забаўляльная... Болей »

Скрадзеныя скарбы Слонімшчыны

Скрадзеныя скарбы Слонімшчыны


Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае... Болей »

Віцебскія эцюды
epub

Віцебскія эцюды


Рублеўскі Сяргей

Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага... Болей »

Каўтун
epub

Каўтун

Неверагоднае апавяданьне
Астравец Сяргей

Кожная краiна мае свае адметнасьцi. У адной мужчыны носяць чалмы, а жанчыны паранджу, у iншых любяць самбрэра або цюбяцейкi. Галовы аздабляюць шыньёнамi, парыкамi, пучкамi пер’яў, робяць процьму касiчак, заплятаюць у iх стужкi, пацеркi. А ў нас ёсьць каўтуны. З летапiсу вядома, што першы наш князь меў... Болей »

Купала-magic
epub

Купала-magic

Асноўны матыў тварчасьці
Дубавец Сяргей

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваец­ца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, па­цыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька...... Болей »

Гутэнберг
epub

Гутэнберг

Апавяданне
Астравец Сяргей

Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для га­тэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на... Болей »

Рэверансы
epub

Рэверансы

Апавяданне
Астравец Сяргей

Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей:... Болей »

Анабіёз
epub

Анабіёз

Апавяданне
Астравец Сяргей

Цёмна. Ноч. Мяжа. Стаяць і стаяць яшчэ. Лепей не думаць. На мяжы час спыніўся, на мяжы нічога не адбываецца. Мяжа здранцвела. Халодна і няўтульна. Змрочна й трывожна. Час запавольваецца, ператвараецца у вату. Часавая твань. Дрыгва. Адвечны беларускі стан. Магчыма, гэтак чакаюць узняцця, паступовага... Болей »

Цытрусавы гай
epub

Цытрусавы гай

Апавяданне
Астравец Сяргей

Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне.... Болей »

Мандарынавая вайна
epub

Мандарынавая вайна

Апавяданне
Астравец Сяргей

Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю... Болей »

Headache
epub

Headache

Апавяданне
Астравец Сяргей

Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта... Болей »

Рэпарцёр у горадзе
epub

Рэпарцёр у горадзе

Апавяданне
Астравец Сяргей

Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюле­тэнь у выбарчую... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org