- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька...... Болей »
У сувязі з узростаньнем вывучэньня беларускай літаратуры на Захадзе наагул ды выкліканым стагодзьдзем Купалы й Коласа зацікаўленьнем гэтымі паэтамі ў паасобку, паўстала думка ўлічыць матэрыялы аб паэтах, друкаваныя на Захадзе, у якіх спадчына гэтых Беларускіх Бардаў вывучаецца без савецкае цэнзуры й... Болей »
Замест уводзін Аддаем у Вашыя рукі шаноўныя чытачы першую кніжыцу, толькі што ўзнікшага беларускага незалежнага выдавецтва БЕРАГ. Выдавецтва ўзнікла ў выніку патрабаванняў маладой інтэлігенцыі на высокамастацкія творы беларускай літаратуры і крытыкі. Непрыпадкова першым нашым выданнем з'яўляецца выбар... Болей »
Янку Купалу ўжо ад самых пачаткаў ягонага творства цягнула выяўляць сябе ня толькі ў лірычных вершах, але і ў драматургічных формах. Першаю з апошніх паўстала перад паэтам форма лірычна-драматычнае вершаванае паэмы; у гэтым жанры Купала творыць сваю «Адвечную Песьню» яшчэ ў 1908 годзе, г. зн. у годзе... Болей »
Абшырная святліца. Направа ад публікі вокны ў сад, бліжэй да аркестра — стол; каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом вісячая недарагая лямпа, на сцяне абразы. Налева — дзверы ў сенцы, бліжэй да аркестра — куфар. Напроці — сцяна і дзверы ў бакоўку (каморку); справа пры сцяне ад бакоўкі— ложак, засланы... Болей »
Аўтар гэтае кнігі сваёй галоўнай мэтай паставіў належна адзначыць 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня найвялікшага беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы шляхам дакумэнтальнага зьняпраўджаньня ўсіх хвальшаваньняў Купалавае творчасьці, робленых у Савецкім Саюзе, ды выявіць Купалаў еупраціў і супрацьдзеяньні... Болей »
Патрэба мець падручную кнігу творчасьці Янкі Купалы — цэнтральнага й найбольшага пісьменьніка беларускай літаратуры нацыянальнага адраджэньня — моцна адчувалася зь першых дзён паявы масавай нацыянальна сьведамай беларускай эміграцыі. Зразуж пасьля апошняй сусьветнай вайны былі й паадзіночныя спробы зарадзіць... Болей »
Янка Купала і Слонімшчына – чарговае выданьне аўтарства слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына. Сяргей Чыгрын спрабуе паказаць тыя сувязі Слонімшчыны з беларускім “песьняром” Янкам Купалам, якія нябачнымі ніцямі праходзяць праз лёс гэтага краю. І няхай паэт ня жыў і не нарадзіўся на Слонімшчыне... Болей »
У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы... Болей »
Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашкавіцкім... Болей »
Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі.... Болей »
Янка Купала - нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні... Болей »
Літаратуразнавец і крытык Дзмітрый Палітыка (1915—1965) вядомы як аўтар прац па беларускай і рускай літаратурах. У прадстаўленай манаграфіі аўтар раскрывае асаблівасці перакладчыцкага майстэрства Янкі Купалы, даследуе сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі братніх славянскіх народаў.... Болей »
Янка Купала... Незабыўны, дарагі пясняр беларус- кага народа. Яго сумленне і гонар. Без Купалы нельга ўявіць нашу (ды і ці толькі нашу?) літаратуру, наша жыццё. Янка Купала з самага пачатку літаратурнай творчасці заклікаў сыноў сваёй забытай богам і людзьмі краіны на Вялікі Сход шукаць Бацькаўшчыну.... Болей »
«Янка Купала» — першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляе асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі. У ёй змешчана 3095 артыкулаў. Гэта артыкулы, прысвечаныя творам паэта, праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы, лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы... Болей »
У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы - некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў. Тэксталагічнай асновай паслужыла падрабязнае, дэталёвае і дыскусійнае асвятленне гэтага дыпламатычнага візіту ў тагачасным... Болей »
У кнігу ўключаны выбраныя вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай вобласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»;... Болей »
“Калі гаварыць аб незалежнасці якой-небудзь дзяржавы, то гэта, здаецца, так і трэба, так і павінна быць. Незалежная Польшча, Літва, Украіна, Латвія і г.д. - усе яны маюць права на гэта, усіх іх можна прызнаць, нават можна і дапамагаць ці то фізічна, ці маральна, і незалежнасць гэтых дзяржаў не выклікае... Болей »
Сяржук Сокалаў-Воюш — беларускі паэт, перакладчык, спявак-бард, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песні. Аўтар песень для шэрагу гуртоў. Аўтар гімна партыі БНФ "Фронт". Нарадзіўся ў 1957 у в. Астроўшчына на Віцебшчыне ў сям'і настаўнікаў. Скончыў БДУ (філалогія) ў... Болей »