- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожная краiна мае свае адметнасьцi. У адной мужчыны носяць чалмы, а жанчыны паранджу, у iншых любяць самбрэра або цюбяцейкi. Галовы аздабляюць шыньёнамi, парыкамi, пучкамi пер’яў, робяць процьму касiчак, заплятаюць у iх стужкi, пацеркi. А ў нас ёсьць каўтуны. З летапiсу вядома, што першы наш князь меў... Болей »
Распачаць стварэнне рамана-жыція, прысвечанага не проста незвычайнай жанчыне свету, а святой Апякунцы цэлага народа, падзвігла мяне, думаецца, найперш шматгадовая праца ў Міжнародным жаночым фондзе святой Еўфрасінні Полацкай. Аднак узяцца за пісьменніцкае пяро насмелілася я толькі пасля неардынарнай... Болей »
Вы, што яшчэ не паўсталі.— Ведайце ў спратах зямлі: Сад гефсіманскай пячалі Вырас на нашай крыві. Вы, што мой боль не спазналі, Ведайце з хмары тугой: Сад гефсіманскай пячалі Змераны нашай хадой. Вы, хто не роджаны сталі, Знайце ў спаленні дажджом: Сад гефсіманскай пячалі Нас — не сустрэне ужо.... Болей »
Гэты зборнік - апошні, які сюіала пры жыцці выдатная беларуская паэтка і грамадская дзеячка Валянціна Коўтун. У яго ўвайшлі лепшыя творы Валянціны Міхайлаўны, у тым ліку вядомая нізка вершаў «Малітва да Калымы», напісаных ад імя Лесі Беларускі - увасаблення подзвігу беларускіх жанчын, паэмы, лібрэта... Болей »
Новая кніга паэткі складзена з дзвюх частак: «Вясенняе прычасце» і «Партрэты». Першая — «Вясенняе прычасце» — прасякнута святлом лірычных пачуццяў, прагай высокіх духоўных і грама-дзянскіх ідэалаў. «Партрэты» — гэта вострасюжэтная галерэя лёсаў і характараў вядомых паэтаў і вучоных. Вершы і паэмы пра... Болей »
Галоўная тэма зборніка — першае каханне. Героі апавяданняў — людзі маладыя, няўрымслівыя ў выбары жыццёвага шляху і пошукаў высокіх грамадзянскіх ідэалаў. Пісьменніца па-мастацку пераканаўча, рэалістычна перадае «біяграфію» іх пачуццяў: першае захапленне і нечаканае расчараванне, безагляднае імкненне... Болей »
У новай кнізе лірыкі паэтэса закранае гераічнае мінулае нашага народа, яе хвалюе наш сённяшні працоўны дзень, піша яна і пра запаветныя мроі нашага сучасніка. Многія творы В. Коўтун маюць фальклорную аснову. Паэма «На зломе маланкі» прысвечана нашай цудоўнай паэтэсе-рэвалюцыянерцы Элаізе Пашкевіч (Цётцы).... Болей »
Творы Валянціны Коўтун добра вядомы чытачам не толькі Беларусі, але Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін. Раман «Крыж міласэрнасці» ў еўрапейскай літаратуры — з'ява унікальная. Гісторыка-біяграфічная дылогія створана на аснове жыцця і творчасці славутай паэтэсы, сястры міласэрнасці пачатку стагоддзя... Болей »
У кнізе тры разьдзелы, кожны з якіх — знакавая веха ў творчасьці і лёсе паэтэсы. Першы разьдзел «Лірыка» склалі паэтычныя творы розных гадоў, другі — «Балады памяці». Пра трэці — «Перастварэнні» — варта сказаць асобна. Ён, у пэўным сэнсе, унікальны. Апроч перакладаў з украінскай мовы (найперш і найбольш... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя... Болей »
Другі зборнік Валянціны Коўтун склалі вершы пра наш час і справы сучаснікаў. Тэматыка паэм — вытокі мужнасці і няскоранасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія творы напісаны на фальклорнай аснове.... Болей »
Калі ў снежаньскім нумары часопіса “Полымя” за 1997 год і ў бюлетэні Усебеларускага жаночага фонда Еўфрасінні Полацкай “Жанчына. Планета. Будучыня” за 1999 г. з’явіліся публікацыі Лесі Беларускі пад назваю “Малітва да Калымы”, цяжка было прадбачыць узрушаную рэакцыю літаратурнай грамадскасці. Даволі... Болей »
Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына"... Болей »