- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы. На вокладцы — кадар зь фільму... Болей »
Героі апавяданняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да неіснуючых пісьменніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не... Болей »
Культавы раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” ўпершыню перакладаецца з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе. Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара... Болей »
Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы... Болей »
«Не ўсё так дрэнна было пры Гітлеры…» Можна працягнуць: «Не ўсё так дрэнна было пры Сталіне… пры Мусаліні… пры Кадафі… пры Піначэце… пры… пры…» Усе дыктатуры, нягледзячы на так званыя «нацыянальныя асаблівасці», яднае адна галоўная рыса — асоба дыктатара перадусім… «Не ўсё так дрэнна…» Тут — пра ўсё... Болей »
Людзі сталага веку па-рознаму ўглядаюцца ў мінулае, тым больш на мяжы стагоддзяў. Адны — нібыта праз падзорную трубу выхопліваюць з яго тыя ці іншыя дэталі ды эпізоды. Перад вачыма тых, хто глядзіць у мінулае нібыта праз бінокль, узнікае шырокая панарама адышоўшых у гісторыю падзей. Але ёсць яшчэ ўнутраны... Болей »
Няма, мусіць, чалавека, які хаця б раз у жыцці не задумваўся над тым, дзеля чаго ён з’явіўся з нябыту, якая сувязь існуе паміж ім, продкамі і нашчадкамі, як адбіваецца гэтая сувязь на ягоным жыцці і жыцці, што віруе навокал, пакуль ён сам бездапаможна не сыдзе ў нябыт…... Болей »
«…Дарэчы, і тваю школу ў Далёкіх з верасня зачынілі, — Ванда бездапаможна ўздыхнула, і размова доўжылася пра Опсу, пра школу-інтэрнат, у якой прайшло ўсё яе, цягам 40 гадоў, настаўніцкае жыццё. — Зачыненая, ужо другі год як зачыненая…» Школа-інтэрнат, дзе вучыліся і жылі дзеткі-сіроты з усёй Віцебшчыны... Болей »
У празрысты, з лёгкай смужынкаю дзень бабінага лета мы сядзелі на адкрытай тэрасе «Буслоў» і для старонняга вока выглядалі як двое даўніх сяброў, што вырашылі прысвяціць свой вольны дзень малдаўскаму кабернэ. Аднак напраўду мы былі ледзьве знаёмыя, дый знаёмства наша мела своеасаблівы прысмак, бо адзін... Болей »
У філянговыя дзверы пастукалі, прымусіўшы старшага оперупаўнаважанага Ніжне-Амурскага папраўча-працоўнага лагера лейтэнанта Вілорка Шпіндлера адарвацца ад папер і разагнаць рукой папяросны дым. Акно не адчыніш – адразу наляціць машкара. А яна ў гэтым годзе як ніколі злая і галодная. – Ну? – Дазвольце... Болей »
У дзяцінстве Максім быў адным з тых хлопчыкаў, якія спачатку вучацца маляваць, а потым пісаць. Але і пісаць ён пачынаў з “выкрунтасамі”. Настаўніца пачатковай школкі Антаніна Канстанцінаўна казала неслуху: “Не вымалёўвай ты мне літаркі, Максімка, не ўпрыгожвай іх! Пішы па правілах, як я вас вучу!” Лепшым... Болей »
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.... Болей »
Гэтая кніга — вялікая падзяка Вялікаму Чалавеку. Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1888 — 1938), — у разуменні аўтара гэтых «Юстынак» найперш — творца, мастак, паэт, пісьменнік і навукоўца. В. Ластоўскі — рупліўца, фантазер і летуценнік. Менавіта ён выратаваў Крыж Афрасінні Полацкай у 1929 годзе. Кніга — падзяка... Болей »
Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая.... Болей »
Сяргей Фамін (1906–1941) — адзін з апошніх паэтаў, расстраляных у часы сталіншчыны. Нарадзіўся на Мсціслаўшчыне, скончыў Магілёўскі Белпедтэхнікум, пасля ўступіў у «Маладняк» і пераехаў у Менск. Фамін прымае ўдзел у драбленні літаратурнага руху, уступіўшы ў аб’яднанне «Пралетарска-сялянская беларуская... Болей »
У кнізе разглядаецца ўплыў кліматычных анамалій, голаду і эпідэмій на беларускае грамадства сярэдзіны ХІХ ст. на прыкладзе Гродзенскай губерні. На працягу некалькіх гадоў на Гродзеншчыне назіраліся крайне неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы надвор’я, што прывяло да моцных неўраджаяў. Гэта, у сваю... Болей »
У мой прыватны архіў нядаўна трапіў адзін рэдкі і арыгінальны фотаздымкак Гальяша Леўчыка (сапраўднае прозвішча Ілля Міхайлавіч Ляўковіч,1880-1944) – беларускага паэта, калекцыянера, мастака і музыканта. Гальяш Леўчык быў родам са Слоніма. Пасля павятовай двухкласнай школы ў Слоніме працаваў чарцёжнікам... Болей »
Часта дастаю з паліц свайго хатняга архіва тэчку з прозвішчам паэта Сяргея Новіка-Пеюна (1906-1994). У ёй захоўваюцца лісты, здымкі, кніжкі, паштоўкі, вершы паэта. Нядаўна яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага, цікавага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей... Болей »