- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускае хрысьціянства заўсёды знаходзілася на мяжы Ўсходняй і Заходняй традыцый, узбагачаючыся малітоўнымі практыкамі абодзьвух абрадаў. Сынтэза беларускага праваслаўнага абраду пачалася яшчэ ад Х – ХІ ст.ст. Служба “Крыжовага шляху” ёсьць адной з запазычаных з Заходняй традыцыі і творча пераробленай... Болей »
Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух... Болей »
У жыцьці хрысьціянаў магчымы розныя патрэбы. Царква і ў гэтых выпадках не пакідае сваю паству без сваёй асаблівай абароны, настаўніцтва і асьвячаньня. На ўсялякую патрэбу яна адказвае малітвай і дабраславеньням. Калі ахопліваюць нас жыцьцёвыя скрухі ды хваробы, калі пагрожваюць нам ворагі бачныя і нябачныя... Болей »
Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч, Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону, ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру. Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх... Болей »
Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў:... Болей »
Трапар: Хоць жыды запячаталі магільны камень і жаўнеры сьцераглі ўсячыстае цела Тваё, / Ты ўваскрос на трэці дзень, / Хрысьце Збаўца, даруючы сусьвету жыцьцё. / Дзеля гэтага сілы нябесныя ўсклікнулі Табе, Жыцьцядаўча: / Слава ўваскрасеньню Твайму, Хрысьце, / слава валадарству Твайму, слава провіду Твайму... Болей »
Госпадзе Божа праўды, у імя Тваё і адзінароднага Твайго Сына, і Духа Твайго Сьвятога, ускладаю руку маю на слугу Твайго (Тваю)......, што ўдастоіўся (удастоілася) прыбегчы да сьвятога імя Твайго, і знайсьці прытулак пад ценем крыл Тваіх. Адгані ад яго (яе)старую ману, напоўні яго (яе) вераю ў Цябе, надзеяю... Болей »
Трапар. Хоць юдэі запячаталі магільны камень і жаўнеры сьцераглі ўсячыстае цела Тваё, Ты ўваскрос на трэці дзень, Хрысьце Спасе, даруючы сьвету жыцьцё. Дзеля гэтага сілы нябесныя ўсклікнулі Табе, Жыцьця-даўча: Слава ўваскрасеньню Твайму, Хрысьце, слава вала-дарству Твайму, слава провіду Твайму, адзіны... Болей »
Службы нерухомым сьвятам і сьвятым – адна з найраспаўсюджаных тэмаў шмятлікіх рукапісных богаслужбовых зборнікаў ад ХІ ст., якія паходзяць з розных княстваў Кіеўскай Русі. Менавіта з даступных нам зборнікаў ХІІІ – XVII ст. мы ўзялі шэраг трапароў і кандакаў беларускім сьвятым: сьвяціцелю Кіпрыяну, сьв.... Болей »
Першую кнігу напісаў я табе, Феафіле, пра ўсё, што Ісус рабіў і чаму вучыў ад пачатку 2. аж па той дзень, калі Ён узьнёсься, даўшы праз Духа Сьвятога наказы Апосталам, якіх Ён выбраў, 3. якім зьявіў Сябе жывога пасьля цярпеньняў Сваіх з многімі слушнымі доказамі, сорак дзён паказваючыся ім і апавядаючы... Болей »
На літургіі сьв. Васіля Вялікага, калі служыцца без вячерняе. Трапар, тон 2: Добравобразны Іосіф, з дрэва зьняўшы прычыстае цела Твае, плашчаніцаю чыстаю абвярнуў, і пахучасьцямі ў магіле новай, пакрыўшы, паклаў. Калі сышоў Ты да сьмерці, Жыцьця бясьмяротнае, тады ад забіў Ты праменьнямі боскімі. Калі... Болей »
Гэты альбом – першая публічная спроба выставіць некаторыя абразы Олексюк Алы – кандыдат медычных навук, выкладач Львоўскага Нацыянальнага Медычнага Ўнівэрсытэту ім. Данілы Галіцкага. Сустаршыня ГА “Беларуская Нацыянальгая Грамада Львову”, скарбнік парахфіі Сьв. Кірыла Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае... Болей »
Пры падрыхтоўцы дадзенага “Гадзінаслова” намі выкарыстаны наступныя выданьня: 1. Службоўнік. Таронта, 1980 г. 2. Напрыстольнае Евангельле. Таронта, Канада, 1988 г. 3. Праваслаўны малітоўнік. Таронта, Канада, 1990 г. 4. Трапары і Кандакі нядзельныя, штодзёныя і агульным сьвятым. Лёндан, 1991 г. 5. Службоўнік.... Болей »
У 1938 гг. прыпаў юбілей 950годзьдзя хрышчэньня "Русі", гэта знача: Украіны, Беларусі і Расеі. У чэсьць гэтага вялікага юбілею шмат пісалі ўкраінцы і расейцы. Не асталіся ад іх і мы, беларусы. Доказам гэтага, не лічачы большых і меншых артыкулаў у беларускай перыёдычнай прэсе, служыць так жа і гэтая... Болей »
Псалтыр падзелена на двацаць часьцін, якія маюць назву “кафізмы”. Гэты падзел – царкоўны. Маецца асобны Статут чытаньня Псалтыры пад час усяго царкоўнага году, які мы падаем у дадзенам выданьні. Разам з тым, трэба заўважыць – зьмешчаны намі Статут ёсьць адзнакай манастырскага богаслужэньня праваслаўнае... Болей »
У гэты дзень Хрыстос уваскрос з дамавіны, / усім верным даруючы нятленьня, / і радасьць Ён абвяшчая міраносіцам / пасля пакуты Сваёй і ўваскрошаньня. Радуйцеся, мудрыя жонкі міраносіцы, / першымі ўваскрошаньне Хрыста пабачаўшыя / і якія ўзвясьцілі апосталам Яго / аб прызначэньні ўсяго сусьвету да паратунку!... Болей »
Прапанаваныя тэксты вялікапостных службаў перакладзены з некалькіх крыніцаў: “Триодъ постная” (Вільня, 1609 г.); “Триодион си ест Трипеснец...” (Вільня, 1615 г.) і “Постная тріодь” (Кіеў, 1627 г.). Апошняя зьяўлялася спадкаемцам віленска-беларускіх выданьняў пачатку XVII ст. Таксама выкарыстана праца... Болей »
Дыяруш (дзёньнік) звышгоднага мучаніка Апанаса Берасьцейскага выдаваўся неаднаразова. Але пераважная большасьць выданьняў ёсьць калькаваньням выданьня 1878 г. (Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 1, СПб., 1878. Столбцы 49-156.). У прадмове да гэтага выданьня было адзначана: “Диариуш”... Болей »
Бяз краю Магутны й бязьмежна Міласьцівы Божа, што з Твае найвышэйшае Мудрасьці стварыў Беларускі Народ і, абдарыўшы яго мілагучнаю моваю ды ўшчадрыўшы гожым і багатым краям, нас зь яго на сьвет пусьціў, не пакінь нас без накіраваньня на дагодныя Табе шляхі ды без Твае Ласкі й Апекі. Не дазволь ліхім... Болей »
О, сьвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці наша Ефрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што зь любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты ня асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імяні... Болей »