- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вышэйшыя беларускія ўлады не стамляюцца здзіўляць разнастайнымі перламі ў выглядзе ўказаў, распараджэнняў, дэкрэтаў, загадаў ды іншых актаў. Тое, што выдаў нядаўна ў Барысаве кіраўнік дзяржавы, выклікае, мякка кажучы, здзіўленне. Аляксандр Лукашэнка, які наведаў Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўдрэў»... Болей »
Новы Год - новы час. Новыя чаканні, новыя спадзяванні на новыя сустрэчы, новыя здабыткі, новыя поспехі. Новае шчасце. Усё нядобрае — за спіной. Усё лепшае — наперадзе. Па два бакі ўмоўнай адзнакі на шкале часу. Так было здаўна, так ёсць цяпер, і так будзе заўжды. Новы год адзначалі і адзначаюць у розныя... Болей »
Ідэі ад вышэйшага кіраўніцтва ў галіне кадравай палітыкі ўражваюць свежасцю ды арыгінальнасцю: пра прыгоннае права ўжо забыліся, ды і каштоўнасць партбілета ведаюць далёка не ўсе. Таму, кіруючыся прынцыпам, што новае — гэта добра забытае старое, беларускі кіраўнік раздае настаўленні, якія прымушаюць... Болей »
Калі развітваліся з 2010 годам, было горка за няспраўджаныя спадзяванні і страшна за будучыню. Провады 2011-га — як пераправа праз бурлівую раку: пасля мусіць быць лягчэй. Напрыканцы 2012-га становіцца зразумела, што ўсё — і адмоўнае, і пазітыўнае — у Беларусі яшчэ наперадзе. Пачыналі гэты год на хвалі... Болей »
Па замкнёным коле. За 5 хвілін да Новага года беларускі народ пачуў кодавыя віншавальныя словы — пра поспехі, адсутнасць крызісу, стабільнасць, росквіт і светлую будучыню. А роўненька праз суткі атрымаў і галоўны навагодні падарунак — дэвальвацыю нацыянальнай валюты на 20 з каптуром адсоткаў. Сюрпрыз... Болей »
Інаўгурацыя. Новы курс. Выбары новага прэзідэнта — заўсёды падзея. Безумоўна, найперш для грамадзян той краіны, дзе яна адбываецца. Але не толькі. Асабліва калі гэта змена лідэраў у такой краіне, як ЗША. Краіне, якая была і ёсць, па вызначэнню новага прэзідэнта Барака Абамы, «самай квітнеючай ды магутная... Болей »
З 2013 года Беларусь пачне разлічвацца па знешніх крэдытах — гэтай перспектывай эканамісты палохалі ўвесь папярэдні год. Цяпер для вастрыні праблемы нават лічбы прыводзяцца спецыфічныя — колькі зялёных банкнот Беларусь будзе аддаваць штосекунду сваім крэдыторам. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН... Болей »
Мы жывем добра, а будзем жыць яшчэ лепш. Здаецца, год зараз не перадвыбарчы, але нам апошнім часам сталі шмат абяцаць. І найперш, нам абяцаюць падвышэнне заробкаў. Аж да 700 долараў у эквіваленце. Пра тое, што сярэдні заробак мае быць на ўзроўні 700 долараў, заявіў яшчэ напярэдадні Новага года міністр... Болей »
Казачнікі ад ураду. Інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) правёў даследаванне, якое тычылася пытанняў, што найбольш хвалююць беларусаў. Эканамічнай сітуацыяй у краіне (а дакладней, інфляцыяй і ростам цэнаў) заклапочаныя 80 працэнтаў апытаных рэспандэнтаў. Другое месца ў рэйтынгу займае праблема... Болей »
Дыпламатычны тэатр. У добра пастаўленым спектаклі і акцёры, і гледачы выконваюць свае ролі. І рэжысёру яны вядомыя загадзя. Палітычны скандал паміж Масквой і Мінскам пасля пасяджэння саюзнага саўміну — не збег абставінаў і палкіх заяў, а прадуманая дзея. Пакуль кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка... Болей »
Еўрасаюзаўскія пернікі. Еўрасаюз рыхтуецца да аднаўлення статуса адмыслова запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы для Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Апеляцыя да выканання Беларуссю дванаццаці раней акрэсленых умоў ЕС набыла памяркоўны характар. Замест свабоды СМІ, спынення палітычна... Болей »
Нічога асабістага, толькі бізнэс. «шэры кардынал» Віктар Шэйман быў на пасадзе памочніка прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях. Напачатку тыдня прэзідэнт прызначыў Шэймана кіраўніком спраў Адміністрацыі прэзідэнта, выклікаўшы гэтым пэўнае здзіўленне ў аналітыкаў і прагназістаў. Віктар Шэйман —... Болей »
Расійска-беларускія войны. Тры вайны за апошнія шэсць няпоўных гадоў: газавая ў 2004-м, нафтавая ў 2007-м і ўрэшце малочная. Пачалася яна 28 мая з рэзкай публічнай ацэнкі эканомікі Беларусі расійскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным і затрымкі чарговай траншы абяцанага крэдыту. Далей па нарастаючай.... Болей »
Еўропа ідзе ў Беларусь. Адносіны Беларусі і Расіі з нядаўняга часу сур’ёзна ўскладніліся. У гэтых умовах прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка просіць камісара Еўрасаюза па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніту Ферэру-Вальднер тэрмінова прыехаць. Сустрэча, якая планавалася на... Болей »
Беларусь, Ітнск, 3 ліпеня. З 1991 года Дзень Незалежнасці адзначаўся ў Беларусі 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце краіны. І ў гэтым была гістарычная логіка. Амаль праз два стагоддзі пасля расійскага імперскага, а затым савецкага панавання, Беларусь аднавіла паўнавартасную дзяржаўнасць... Болей »
Нацызм = сталінізм. Тэма, якая, здавалася б, даўно павінна была адыйсці ў гісторыю, на жаль, не страціла сваёй палітычнай актуальнасці. Больш за тое — палітычнай пагрозы. Менавіта гэтым і абумоўлена прыняцце 4 ліпеня Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ рэзалюцыі «Пра аб’яднанне падзеленай Еўропы: абарона правоў... Болей »
Міражы лібералізацыі. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч на знак пратэсту супраць яго арышту трымаў галадоўку ў следчым ізалятары на Валадарскага дзевяноста адзін дзень. Хрыстос галадаў у пустыні сорак дзён дзеля роздуму, Аўтуховіч галадаў дзеля справядлівасці. Але пакуль яе не дамогся. Па словах... Болей »
У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій.... Болей »
На ростанях. Пяты з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына» прайшоў пад знакам кампрамісу. Удзел у ім прынялі 252 дэлегаты з 18 краінаў свету. Мерапрыемства наведалі дзяржаўныя чыноўнікі, што нетыпова для выбудаванай сістэмы адасаблення «апазіцыя — улада». Кіраўніцтва «Бацькаўшчыны» дыпламатычна вытрымала... Болей »
Слова «мадэрнізацыя» вельмі спадабалася беларускаму правадыру. Зараз з ягонай падачы «мадэрнізуецца» ўсё, што можна, і нават тое, што нельга, але хочацца. Але якім чынам гэта зрабіць рэальна, ніхто не ведае. Шчыльная ўвага слову «мадэрнізацыя» была нададзена Аляксандрам Лукашэнкам пасля таго, як за правал... Болей »