- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юбілей „Васілёчкаў”. Юбілей 45-годдзя дзейнасці Хор песні і танца „Васілёчкі” адсвяткаваў 14 лістапада ў вялікай кампаніі ў Бельскім доме культуры. На святкаванне былі запрошаны аркестр „Ліра” з Гродна, калектыў „Арляне”, былыя дырыжоры хору і шмат іншых знатных гасцей. На ўрачыстым мерапрыемстве з’явілася... Болей »
— Калі ў 2006 годзе прыехалі мы ў Польшчу ў рамках праграмы Каліноўскага, — распавядае Анатоль Міхнавец, — сустрэлі шмат людзей, шмат беларусаў, свядомых і несвядомых. Перакідваліся рознымі словамі, з якіх нічога не вынікала. Пасля пачаліся палітычныя акцыі, але і заадно сваркі — я з такой партыі, я... Болей »
— А ці можаце вызначыць мяжу між беларускімі і ўкраінскімі гаворкамі Беласточчыны? — патрабаваў Міраслаў Сцепанюк, дзеяч Саюза ўкраінцаў Падляшша. — Гэтая праблема дастаткова асветлена ў „Атласе”, — прафесар Дарота Рэмбішэўская, працаўнік Польскай акадэміі навук, не пайшла на такую правакацыю... 19 лістапада... Болей »
Што рабіць з адходамі? — такое пытанне сталі цяпер ставіць войты, бурмістры і гмінныя чыноўнікі. Вельмі жорсткія еўрасаюзныя законы наконт утылізацыі адходаў прымушаюць гмінныя самаўрады да такога іх сартавання, каб можна было вылучаць з усяго смецця адходы прыдатныя для паўторнага іх выкарыстання ў... Болей »
Папяровая рэвалюцыя. Беларускі парламент разгледзеў прадстаўленыя змены ў выбарчае заканадаўства, і, забыўшыся пра тое, што зусім нядаўна сцвярджаў, што дзеючае выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь добрае і справядлівае, гатовы на сённяшні дзень падтрымаць у ім кардынальныя змены. Па вялікім рахунку... Болей »
Трынаццаты Літаратурны семінар „Бязмежжа” пачаўся ў наймарозныя снежаньскія дні — з вечара 18-га (да 20.12.2009. г.). З-за мяжы на бязмежную сустрэчу найцяжэй было дабрацца з замерзлага Мінска, дзе ледзь удалося адагрэць аўтобус, везучы перацярэбленую прастудамі групу літаратараў, усё ж моцную духам... Болей »
Сёлета 29-ты раз беларусы ў пасляваеннай Польшчы адзначаць будуць Свята Незалежнасці Беларусі — вядомае як акт 25 Сакавіка. І гэта стала нармальным. Такі дзень нельга не ўшанаваць. Але даўней было інакш. Доўгі час, бо ад заканчэння Другой сусветнай вайны, ад 1945 года, гэтае свята было непрызнаванае... Болей »
Бурлівыя перамены пачатку 1980-х гадоў у Польшчы зварухнулі і наш „спячы народ”. Пачалі трапляць да нас беларускія эміграцыйныя кніжкі і газеты, а бібліятэчныя фондасховішчы ў Польшчы ставаліся ўсё больш даступнымі. Прынамсі студэнтам. Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (славуты BUW), у сваіх фондах... Болей »
З’езд-опера. Пралог (Andante). 20 снежня 2009 года ў Беластоку адбыўся XVI з’езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Мерапрыемства адкрыў старшыня Галоўнага праўлення Ян Сычэўскі. Пасля кароткіх уводзін наконт сітуацыі Таварыства старшыня прадставіў гасцей з’езду. Мерапрыемства ўдастоілі дэпутат... Болей »
У нас у пушчу заўсёды было блізка, таму мы бегалі туды па елкі, каб у хаце пахла хаця паўжывым, аднак, дрэвам. Некаторыя ў той час хавалі ўжо за шафамі пластмасавыя ёлкі. Выцягваеш, праціраеш ад пылу і гатова. Мне аднойчы дзіцём здарылася нават выцягнуць дрэўца ў чэрвені, зразумела, неверагодна я тужыла... Болей »
Беларусам крыху больш. Размова з Анатолем Вапам, дырэктарам дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. „Ніва”: — Колькі грошай і на колькі праектаў у цяперашнім траншы прызначыла Маршалкоўская ўправа ў галіне культуры і нацыянальнай спадчыны, у тым ліку... Болей »
Вечная памяць Янку Крупу! 12 студзеня 2010 года, на 73-м годзе жыцця, адышоў у вечнасць Янка Крупа. Ягонае жыццё выпала на пераломны нашаму грамадству гістарычны перыяд. У паўналецце Янка Крупа ўвайшоў у 1956 годзе, які ў нашай геапалітычнай частцы свету стаў годам гэтак названай адлігі. А для беларусаў... Болей »
Увесь час змагаемся за фабрыку. Орля старэйшая за Беласток, бо атрымала яна гарадскія правы ў 1634 годзе — звыш сто гадоў раней чым сённяшні цэнтр ваяводства. Аднак зараз, ад даўняй славы, асталіся толькі ўспаміны. Яшчэ да 1980 года Орля была вялікай прамысловай вёскай, уладкоўваючай на працу сотні асоб... Болей »
Жывая гміна Нарва. — Мы ладзім чарговыя сустрэчы перад усім дзеля дзетак і моладзі, каб не забылі яны традыцый сваіх бацькоў і дзядоў, — заявіла дырэктар Нарваўскага асяродка культуры Тамара Юшкевіч. VI выпуск праекта „Жыве яшчэ традыцыя”, наладжаны 29 студзеня ў Епархіяльным асяродку праваслаўнай культуры... Болей »
Вучні гайнаўскіх і бельскіх белліцэяў і белгімназій яшчэ да святкавання Дня Незалежнасці на ўроках беларускай мовы даведваюцца пра падзеі, якія папярэдзілі абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе і пра яе лёс. Школьныя святкаванні праходзяць у нас па-рознаму. Апошнім часам, пад уздзеяннем... Болей »
Нядаўна выйшла з друку чарговая гістарычная кніжка аўтарства доктара тэалагічных навук, мітрафорнага протаіерэя Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны аб Ласінскім праваслаўным прыходзе. На аўтарскую сустрэчу, наладжаную 7 лютага ў Епархіяльным цэнтры праваслаўнай культуры ў Крыўцы, прыбыло шмат... Болей »
Размова міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаве мела датычыць галоўным чынам малога памежнага руху паміж абедзвюма краінамі ды м.інш. пытанняў звязаных з энергетычнай палітыкай, узаемнымі інвестыцыямі і ажыццяўляннем праграмы „Усходняе партнёрства”.... Болей »
Аж не хочацца паверыць — што гэта, на жаль, праўда. У нядзельку, 7 красавіка, на праваслаўнае свята Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, у сваёй беластоцкай кватэры, на 91-м годзе жыцця, у вясновых, сонечных промнях заснуў вечным сном Георгій Валкавыцкі. Роўна трыццаць гадоў таму ў свята Дабравешчання... Болей »
З фінансавымі цяжкасцямі Беларускі музей у Гайнаўцы змагаецца практычна ад моманту ўзнікнення. Не хапала грошай на штаты, каб разгарнуць сапраўдную музейную дзейнасць, зімой часта трэба было прыкручваць прыток цеплавой энергіі, каб зэканоміць сродкі на ўтрыманне выставачных і іншых памяшканняў. Бывала... Болей »
Калі мяне пачыналі ў сакавіку 1958 года, „Ніва” адзначала свае другія нарадзіны. У Варшаве адбыўся тады сход Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурага таварыства. Там шэфам стаў надалей Юрка Туронак. „Ніва” пісала ў тым нумары і пра глабальныя справы „двух міравых лагераў — соцыялістычнага... Болей »