en

Багадзяж Мікалай

Багадзяж Мікалай

Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч - прафесійны гісторык, журналіст, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся 16.05.1957 у в.Траянаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобл. У 1984 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам у вясковых школах Барысаўскага і Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобл., у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Шмат гадоў сумяшчаў заняткі археалогіяй і журналістыку. Прафесійнай журналістыкай пачаў займацца з 1990. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», “Новой народной газете”, «Цэнтральнай газеце», часопісах “Несси», «Бярозка» і «Неман». Член Саюза журналістаў СССР з мая 1990; член Союза пісьменнікаў Беларусі з 2006.

Аўтар шэрагу публіцыстычных кніг па гісторыі Беларусі, самыя вядомыя з якіх: «Сыны зямли Беларускай» (Мн., «Народная асвета», 2002), “Слава і няслаўе” (Мн. “Народная асвета”, 1995, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы — Несвижские короли” (Мн., “Триоль”, 1997, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр” (Мн., “Триоль”, 2003, сумесна з І.Масляніцынай ), “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі” (Мн., “Юніпак”, 2008, сумесна з І.Масляніцынай ), «Беларусь далетапісная” (Мн., “Літаратура і мастацтва”, 2010, сумесна з І.Масляніцынай), “София Слуцкая» (Мн., «Четыре четверти», 2012, сумесна з І.Масляніцынай).

Гістарычны кансультант дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”: “Гаспадыні Нясвіжа”, “Нясвіжскі фарны”, “Нясвіжскія адлюстраванні” (рэж. трылогіі Л.Гедравічус), мастацкай стужкі “Анастасія Слуцкая” (рэж. Ю. Елхоў). Адзін са сцэнарыстаў трынаццацісерыйнага дакументальнага тэлепраекта: “Беларусь. Летопись времён” (рэж. Л.Снігірова, БТ, 2008)

Мікалай Багадзяж памёр 16 сакавіка 2022 г.

Багадзяж Мікалай :: Publications

epub pdf

София Слуцкая

Повесть-эссе
Масленицына Ирина, Богодзяж Николай

Впервые историком Николаем Богодзяжем и публицистом Ириной Масленицыной предпринята попытка создания полного правдивого жизнеописания святой праведной княгини Софии Слуцкой в контексте ее эпохи. Заслуги Софии — последней представительницы рода рыцарей Православия князей Олельковичей — перед Богом и народом...… More

epub pdf

Беларусь далетапісная

Гістарычныя нарысы
Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i...… More

epub pdf

Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі


Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў...… More

epub pdf

Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр

Исторические миниатюры
Масленицына Ирина, Богодзяж Николай

Книга И. Масленициной и Н. Богодзяжа — вторая из цикла о Несвижских князьях Радзивиллах. Авторы продолжают серию исторических миниатюр, охватывая время войн, бескоролсвья, двукоролевья — эпоху интриг, авантюр, любви, поэзии, подвигов. Книга будет интересна не только историкам, но и широкому кругу читателей....… More

fb2 mobi epub pdf

Сыны зямлі беларускай


Багадзяж Мікола

Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай...… More

pdf djvu epub

Радзивиллы - несвижские короли

Исторические миниатюры
Масленицына Ирина, Богодзяж Николай

Книга представляет собой исторические миниатюры о судьбах представителей несвижской ветви могущественного магнатского рода Радзивиллов. Книга интересна не только для специалистов в области истории, но и для широкого круга читателей, интересующихся прошлым Беларуси....… More

epub pdf

Слава і няслаўе


Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка...… More

pdf

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 6 (178) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (156) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org