Паштоўкі — асобы від паштовых адпраўленьняў з поўнафарматнай выявай з аднаго боку, прызначаны для адкрытага ліста (без капэрты). Іх беларуская гісторыя пачынаецца ад канца ХІХ ст. Паштоўкі зьяўляюцца ня толькі адмысловым відам мастацтва, але й каштоўнымі гістарычнымі крыніцамі. У эміграцыйных зборах захаваліся сотні беларускіх паштовак ад пачатку ХХ ст. да сучаснасьці. Найвялікшыя іх калекцыі можна знайсьці ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лёндане й Беларускім інстытуце навукі й мастацтва, дзе яны адмыслова зьбіраліся. У прыватных фондах беларускіх эміграцыйных дзеячаў сярод разнастайнай карэспандэнцыі таксама захоўваюцца паштоўкі. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.