Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы сьцьвярджае, што значак — гэта пласьцінка, кружок і падобнае зь якім-небудзь адбіткам, які носіцца на грудзях як упрыгожаньне, памятны знак, знак прыналежнасьці. Гэткія знакі, вядомыя ад старажытнасьці, адносна нядаўна (у ХХ ст.) сталі аб’ектамі вывучэньня й калекцыянаваньня. Акрамя значкаў выкарыстоўваюць яшчэ жэтоны — мэталічныя пласьцінкі круглай формы, што выдаюцца ў якасьці прыза або ў памяць якойсьці падзеі, а таксама мэдалі — знакі ў выглядзе мэталічнай пласьцінкі зь якім-небудзь рэльефным адбіткам і надпісам, што выдаецца ва ўзнагароду або ў памяць аб якой-небудзь падзеі. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.