Візытоўка (візытная картка) — невялікая картка з імем чалавека або арганізацыі, часта з пазначэньнем кантактнай інфармацыі. Правобраз візытоўкі быў вядомы яшчэ ў старажытнасьці ў Кітаі, аднак уласна як папяровая картка з імем уладальніка яна зьявілася ў Францыі ў часы Людовіка XIV. Тады такія карткі перадавалі госьці гаспадарам, каб паведаміць аб сваім прыбыцьці або атрымаць дазвол адведаць іх (адсюль і назва ад франц. “visite” — наведваньне). Ад пачатку XVIII ст. візытоўкі сталі распаўсюджвацца ў арыстакратычных колах розных эўрапейскіх краінаў, стаўшы неад’емным элемэнтам сьвецкага жыцьця. На зьмену рукапісным паступова прыйшлі друкаваныя. Пры канцы XVIII ст. у Нямеччыне адчынілася першая друкарня візытных картак. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.