be

Карамазаў Віктар

Віктар Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Крыніца: be.wikipedia.org

Карамазаў Віктар. Выданьні

Проста ўспомніў я цябе
epub

Проста ўспомніў я цябе

Эсэ
Карамазаў Віктар

Дзіва дзіўнае: трэба вось апынуцца ў Парыжы, пасяліцца на бульвары Гарыбальдзі ў атэлі «Сегюр» у маленькім утульным пакойчыку на мансардзе з акенцам у чысты ружовы дварок, дачакацца свайго ці не шаснаццатага ўжо парыжскага дня, за схілам дня — вечара, за вечарам — ночы, адчыніць акно ў цёплую, хоць ужо... Болей »

Глядзіце ў вочы лемуру
epub

Глядзіце ў вочы лемуру

Эсэ
Карамазаў Віктар

За акном — плач па верасні: пляскочуць зацяжныя дажджы. Я сяджу ў халодным пакоі на дачы, па-зімоваму накінуўшы на плечы кажух, па нечым няясным сумуючы, і з прыемнасцю, усё роўна як вітаючы ласкавыя праменьчыкі далёкага сонейка, перакладаю фотаздымкі апошняга падарожжа па белым свеце. Запыніўшы позірк... Болей »

Дома
epub

Дома

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Каторы ўжо раз, цяпер — у адных толькі думках, з далёкіх краёў і дарог я вяртаюся ў родную хату. У сутарэнні сенцаў вобмацкам адшукваю настылую клямку, адчыняю цяжкія дзверы і бачу бацьку. Ён стаіць пасярэдзіне хаты, шырока расставіўшы ногі, у даўно знаёмай мне паласатай камізэльцы і каротка абрэзаных... Болей »

Гарачая кроў Джота
epub

Гарачая кроў Джота

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Пасвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я звярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзверы пад’езда: старыя, без дамафона, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі... Болей »

Галуба
epub

Галуба

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Вечар быў імглісты, снег ляжаў неглыбокі, маразы не паспелі загнаць пад лёд хуткія рэчачкі. Я ехаў аўтобусам у знаёмы калгас і думаў: чаму багатаму сам чорт дзяцей калыша? Усе да яго едуць, яго славяць, наш брат-журналіст пра яго цяпер толькі і піша, беднаму хіба мімаходзь пстрычку дасць па носе, вожыка... Болей »

Жанчына ў чорным і Афган
epub

Жанчына ў чорным і Афган

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Ранічкай у нядзелю, калі яшчэ мала хто, прачнуўшыся, паказваецца ў двары нашага дома і пад вокнамі гуляе адно мятла сліваносага дворніка Варакі, за недалёкім часам гвардыі падпалкоўніка, будзіць настырна-дзяркатым шорганнем па асфальце, з пад’езда выходзіць Афган — чорны, з падсіненым бляскам, нібы экватарыяльная... Болей »

Супраць неба — на зямлі
epub

Супраць неба — на зямлі

Апавяданне
Карамазаў Віктар

У Ходарава, сваю вёску, Іван Калядка прыехаў ноччу, блізка да першых пеўняў. З цягніка ў Магілёве ён сышоў познім вечарам, калі аўтобусы ў яго бок ужо не ішлі, ды пашанцавала — злавіў начнога таксіста. Гнаць за паўсотню кіламетраў той адмовіўся, а за горад падкінуў, і там, у полі, Калядка галасаваў... Болей »

Галапагосы
epub

Галапагосы

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Нудна шваргоча фарсунка, выплёўваючы салярку ў чырвонае пекла паравога катла. Віхуры агню ў ім то скачуць драпежнымі ліскамі, пасуцца каля фарсункі, гаручае крынічкі, то, падсілкаваўшыся, раскатваюцца па чыгунным чэраве, знікаюць у збялелым кіпені. Стогне помпа, гонячы па трубах нагрэтую ваду да людзей... Болей »

Сцяпан, Дзіч і Цырля
epub

Сцяпан, Дзіч і Цырля

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Сонца смаліць дзень пры дні, у небе ні аблачыны, а вецер набяжыць — абдасць сухменню, быццам з пустыні, і зноў не аддыхаешся, не астынеш. Паша — няма бяды: зялёная, жаўцень зачапілася дзе-нідзе, нясмелая, бо зіма выдалася снежная, вясна позняя, паводкі па заліўных лугах трымаліся доўга, ды і дажджы прашумелі... Болей »

Дзяльба кабанчыка
epub

Дзяльба кабанчыка

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Ад аўтобуснага прыпынку Сцяпан не пайшоў на прасёлак, які кругам, паўз магільнік, вёў у вёску, а падаўся выганам, як бліжэй. Таго выгану трыста крокаў. А за ім — матчын плот. Нагою адкінуўшы ў плоце штыкеціну, якая вісела на адным цвіку, ён прасунуў у дзірку сумку, паставіў за плотам, за ёю бокам пралез... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org