be
html

Панароўе

Анталогія апавядання

Першая ў гісторыі беларускага культурнага асяроддзя ў Польшчы анталогія беларускіх апавяданняў. Аўтары – грамадзяне Польшчы, беларусы па нацыянальнасці, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія захавалі сваю тоеснасць, мову і культуру. Сярод іх ёсьць як прафесійныя пісьменнікі – сябры Саюза пісьменнікаў і Пэн-клюбу, так і людзі, якія ўзяліся за пяро толькі аднойчы. Апавяданні, прадстаўленыя ў кнізе – разважанні пра жыццё, гісторыя мясцовасцяў, паасобных здарэнняў, некаторых людзей, якія жылі і жывуць на Падляшшы. Чытаючы творы пазнаем традыцыі і менталітэт, культуру і звычаі, вачамі аўтараў і герояў апавяданняў бачым былое і зазіраем у будучыню. Разам з імі разважаем пра вечнае і мімалётнае, пра жыццё і нябыт. Творы ў кнізе размешчаны ў храналагічным парадку (лічыцца момант першадруку таго ці іншага апавядання). Калі паставім у радок ўсіх аўтараў, то ўбачым прадстаўнікоў трох пакаленняў, чые карані знаходзяцца ў Панароўі. Убачым, што беларускі літаратурны рух у Польшчы развіваецца і шырыцца, адкрываючы штораз новыя імёны і новыя таленты.

  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Валкавыцкі Георгій
  • Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok
  • ISBN: 83-85918-36-1
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2007 by Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 8195, 8194
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org