- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен... Болей »
Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі... Болей »
Цяпер я зрэдку бываю дома, іншы год і аднаго разу не даводзіцца наведаць неяк незаўважна пастарэўшых і ссівеўшых бацькоў. Але ўжо колькі гадоў запар, калі аўтобус падвозіць мяне да Доўска, і я іду на спадарожную машыну, прыпыняю ў гэтым месцы крок. Хутка, каб зусім не спыняцца, абглядваю вялікі лапік... Болей »
Чараўнік быў звычайны. З невялікай, клінам, сівой барадою, з дзіцячымі блакітнымі вачыма і сумнаватым, праніклівым позіркам. Ён быў за шклом у будцы гадзіннікавага майстра, якога (так казалі) пасадзілі за нешта на тым тыдні. Замест аб’явы “Майстар хварэе” была напісана сінім алоўкам нетаропкімі роўнымі... Болей »
У цэнтры кнігі – сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту. Для старшага школьнага ўзросту. Кніга складаецца з трох аповесцей: “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”, “Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці”... Болей »
– Баб, чаго мяне бацька так ненавідзіць? Баба Каця абірала маладую бульбу і, здалося, пытання не пачула – усё так жа старанна і спрытна церла нажом, галавы не павярнула: на твары ні жылка не варухнулася. Але Сяргей не стаў паўтараць сваё пытанне – ён дакладна ведаў, што бабуля яго пачула. І таму спакойна... Болей »
Ну як, табе падабаецца? Ды ведаю я, што не з маім голасам... Слухай, ты на фінальнай гульні будзеш ад газеты? А капітана нашага сфатаграфуеш? Давай, ты мне абяцаў, што здымак Ірыны будзе на першай старонцы. Хто, мы прайграем?! Ну не, прайграць мы не можам ніяк. Гэта гульня – як заключны акорд песні.... Болей »
Гад! Вырадак няшчасны! Ты яшчэ пашкадуеш… Генку душыла злосць – адчайная, бездапаможная. Ён у які раз праверыў пошту – нічога, толькі спам, няма ліста ад Віцькі, няма… Набрыдзь… Аська ў ігноры, на форуме Генка забанены назаўжды, нумар тэлефона Віцька змяніў, у офісе Генку пасылаюць далёка. Гніда! Прысмактаўся... Болей »
Мы сустрэліся абодва маладыя: я – малады аўтар, а ён – проста малады чалавек. Ён сядзеў у зале чакання і чытаў кнігу. Ля яго было вольнае месца, я падсеў, крадком зазірнуў, што ён чытае. Аказалася, гэта таўсценная кніга ў яго руках мела назву «Эстэтыка і літаратурная крытыка» Пятра Вяземскага. Але чытаў... Болей »
З працы зайшоў да сябра, паправіў яго сістэму ў камп’ютары, вяртаўся дамоў ускраінай горада. І пабачыў невялічкі магазінчык, заціснуты між двух прыватных дамоў. Шыльда здзівіла: «Магазін згубленых рэчаў». Адразу ўспомніў пра сваю любімую ручку. Чарнільную. Яна была цяжкая, металічная, але зручная. Пяро... Болей »
Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 – высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі... Болей »
Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае... Болей »
Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну... Болей »
Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі... Болей »
Кніга ўключае зашыфраваныя вершаваныя і празаічныя тэксты, якія маюць адносіны да гісторыі і культуры беларускага народа. Адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.... Болей »
Збор аўтарскіх артыкулаў, успамінаў, матэр’ялаў, фатаграфіяў і перадрукаў пасьвечаны тэме абароны Курапатаў ад зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам. Разглядаецца пэрыяд адкрыцьця Курапатаў і ўзьнікненьне Народнага Мэмарыялу Курапаты „Лес крыжоў” ў пачатку ХХІ стагоддзя. Апісана дзейнасьць энтузіястаў Кансэрватыўна-Хрысьц... Болей »
Чаму ў Беларусі не існуе афіцыйнага музею памяці ахвяраў сталінскага тэрору? У календары беларускіх афіцыйных датаў няма Дня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. А ўшаноўваюць памяць грамадскія актывісты, незалежныя гісторыкі, але не дзяржава. Гасцьмі чарговай перадачы «Два на два» былі пісьменнікі... Болей »
Гілары Клінтан або Доналд Трамп? Адказу на гэтае пытанне сёння чакаюць не толькі ў ЗША, грамадзяне якіх абіраюць сабе новага прэзідэнта. Пасада кіраўніка наймацнейшай краіны свету, акрамя аўтаматычнага трапляння ў топ-ліст найбольш уплывовых людзей планеты, азначае, сярод іншага, і характар уплыву ЗША... Болей »
Хто сказаў, што адзін у полі – не ваяр? Хоць беларускія вуліцы і пачынаюць пакрысе забываць шматтысячныя пратэсты, аднак канчаткова ставіць крыж на вулічным змаганні з рэжымам Лукашэнкі заўчасна. Хутчэй, гаворка – пра змену фармату. Больш за 10 тыс. подпісаў за наданне бела-чырвона-беламу сцягу статусу... Болей »
Абранне дзвюх дэпутатак ад дэмакратычных сіл у беларускі парламент само па сабе ўжо сталася парушэннем стабільнай дагэтуль формулы палітычнага жыцця ў Беларусі, паводле якой Аляксандр Лукашэнка абвяшчае чарговыя выбары, апазіцыя ў апошні момант пачынае сварыцца міжсобку, удзельнічаць у тых выбарах ці... Болей »