- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У студзені за камунальныя паслугі нам давядзецца плаціць на 9-10% больш, чым у снежні. I на 20-22% больш у параўнанні са студзенем 2006 году. Паводле міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, з 1-га студзеня тарыфы на газ і электрычнасць узнятыя на 20%, на цеплавую энергію — на 12%. А яшчэ... Болей »
Апошнімі днямі шэраг дзеячоў на Захадзе раптам пачалі прапаноўваць Аляксандру Лукашэнку ўсталяваць партнерскія адносіны. Пачалося ўсё з нямецкага палітолага Аляксандра Рара, які браў у кіраўніка Беларусі інтэрв’ю для газеты Die Welt. Перад тым было надрукаванае інтэрв’ю самога Рара “Комсомольской правде”... Болей »
У нядзелю на кватэры ў Мінску, каля Камароўскага рынку, сабраліся на сход юнакі і дзяўчаты — больш за дваццаць чалавек, якіх называюць маладафронтаўцамі. Прыехалі хлопцы з розных рэгіёнаў Беларусі, прыехалі некалькі чалавек з Польшчы, якія вучацца там па праграме Каліноўскага. Як толькі сцямнела, у кватэру... Болей »
Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, Мне нялёгка звяртацца да Вас, аднак я разумею, што не маю права не выкарыстаць усіх магчымасцяў дзеля будучыні нашай Беларусі. Згодны з Вашым меркаваннем, што становішча справаў у эканоміцы можа стаць катастрафічным. Гэта нельга дапусціць. Вы ўвесь час падкрэсліваеце, што... Болей »
Нягледзячы на маразы, якія нечакана прыйшлі ў Беларусь, вясны засталося чакаць не так і доўга. А ва ўнутраным жыцці краіны ўжо зараз пануе нязвыклае, не па сезоне, ажыўленне. Прычынай паслужылі апошнія дзеянні Аляксандра Мілінкевіча, якія зараз актыўна абмяркоўваюцца палітыкамі і журналістамі — адкрыты... Болей »
Урад РБ звярнуўся з афіцыйнай просьбай да ўраду Расійскай Федэрацыі з просьбай вылучыць бясплатны стабілізацыйны крэдыт — 1,5 мільярда даляраў. Міністр эканамічнага развіцця і гандлю РФ Герман Грэф заявіў, што такая просьба “мае права на існаванне” і яна абавязкова будзе разгледжана. Як паведаміла агенцтва... Болей »
22 траўня былі вызвалены палітзняволеныя Мікола Статкевіч і Павел Севярынец, якія адбывалі пакаранне на “хіміі”. У Наваполацку суддзя гарадскога суда Пятро Ляўчонак зачытаў судовую пастанову аб умоўна-датэрміновым вызваленні Севярынца “за ўзорныя паводзіны”. Севярынец адбываў пакаранне ў вёсцы Малое... Болей »
Суд Савецкага раёну Мінска вынес прысуды актывістам “Маладога Фронту”. Усе засталіся на волі, хоць і пакараныя немалымі штрафамі. Самы вялікі — 1 мільён 240 тысяч — прысуджаны Змітру Хведаруку. Ягоным сябрам — Аляксею Янушэўскаму, Барысу Гарэцкаму і Алегу Корбану прысудзілі крыху меней. А ўсім разам... Болей »
Пакуль міністэрства культуры Беларусі, а таксама “шырокая грамадскасць” вырашаюць, як ім сёлета адзначыць 125-годдзе Купалы і Коласа, студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні ўзялі ініцыятыву ў свае рукі. Днямі беларускія студэнты зладзілі інсцэніроўку знакамітага раздзела “Дзядзька... Болей »
12 чэрвеня ў Вашынгтоне адбылося адкрыццё помніка ахвярам камунізму. На цырымоніі выступіў прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Сярод іншых, прысутнічалі прадстаўнікі Рады БНР, у тым ліку, старшыня Рады Івонка Сурвіла. “Дагэтуль у сталіцы нашай краіны не было помнікаў ахвярам імперскага камунізму — ідэалогіі, якая... Болей »
Не перастаеш здзіўляцца, наколькі блізка жыццё паставіла дзве гэтыя даты — дзень нараджэння Васіля Быкава і дзень смерці. Дата 22 чэрвеня, вядома, тут мае яшчэ і дадатковы сімвалічны сэнс. Пісьменнік прайшоў праз усю вайну. I галоўныя творы яго — пра яе. Чатыры дні і чатыры гады — сёлета гэтыя лічбы... Болей »
5 чэрвеня стартавала супольная гістарычная вандроўка беларусаў і літоўцаў па Вяллі. Пачалася яна ад вытокаў ракі ў цэнтры Беларусі, а скончыцца ўжо ў ліпені ў Коўне, дзе Вялля ўпадае ў Нёман. 150 гадоў таму гэтым шляхам прайшоў вялікі аматар даўніны і краявідаў граф Канстанцін Тышкевіч, які напісаў па... Болей »
Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны — грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лавелас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька...... Болей »
З паняццем “37-ы год” адбылося тое самае, што адбываецца з усімі паняццямі, калі іх часта ўжываць — яно зацерлася, зрабілася штампам. Альбо свайго роду “страшылкай”, якая нікога, насамрэч, даўно не палохае. “Гэта ўжо наша рэчаіснасць”, “37-ы год мы ўжо маем” — яўнае перабольшанне, даніна публіцыстыцы... Болей »
Брытанскі даследчыцкі цэнтр New Economic Foundation (NEF) днямі апублікаваў так званы рэйтынг шчасця — «The Happy Planet Index». Гэты рэйтынг складаецца штогод з дапамогай экалагічнай арганізацыі “Сябры Зямлі”. Шчасце грамадзянаў у кожнай краіне ацэньваецца паводле трох простых паказчыкаў — задаволенасць... Болей »
Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы. Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам — у тым сэнсе, у якім ужываем гэты тэрмін мы — як самавызначэнне сябе і сваёй супольнасці, на якое адгукаюцца не толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсвядомленае.... Болей »
Яшчэ зусім нядаўна можна было не сумнявацца, што пераважная большасць упэўнена адкажа на гэтае пытанне — прэзідэнт Лукашэнка. Газавы канфлікт з Расіяй на пачатку году, здавалася, толькі ўмацаваў гэтае меркаванне. Тады кафлікт нагадваў, хутчэй, нейкае палітычнае шоў, дэманстрацыю мускулаў і магчымасцяў... Болей »
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? Калгасы і саўгасы для Лукашэнкі заўжды былі фетышам. Падтрымка аграрнага комплексу і сёння застаецца беспрэцэдэнтнай: на праграму адраджэння сяла ашчаджана... Болей »
У чаканні Пуціна “Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца” На трэці дзень пасля расійскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сенсацыя нашага часу: у Мінск едзе прэзідэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 снежня адбудзецца пасяджэнне “Вышэйшага дзяржсавета саюзнай... Болей »
Дзяржава скасавала льготы Калі вельмі папрасіць – яна падкіне пару тысяч рублёў у дапамОГУ 17 снежня многія беларусы атрымалі навагодні падарунак - пачаў дзейнічаць закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян”. Больш слушна было б яго назваць законам... Болей »