be

Пошук

"volnaya-studyya-skobla-mikhas-post-44252" Вынікі:
Вольная студыя

Вольная студыя

Алег Гардзіенка: Хто і дзеля чаго стаў пад сьцяг БЦР?
Скобла Міхась

У бібліятэчнай сэрыі Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выйшла ў сьвет кніга Алега Гардзіенкі “Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне, дзейнасьць, заняпад (1943–1995)”. На яе старонках разглядаюцца спроба стварэньня беларускага ўраду пад нямецкай акупацыяй, Другі ўсебеларускі кангрэс, а таксама... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Вольная Студыя: Паэтычнаму тэатру “Арт. С” – 10 гадоў
Скобла Міхась

Свае штомесячныя спэктаклі “Арт. С” ладзіць у сталічнай Бібліятэцы імя Цёткі, за дзесяць гадоў там выступілі больш за 200 сучасных творцаў. Паэтычны тэатар – наколькі гэта дзейсны спосаб папулярызацыі паэзіі ў сучасным сьвеце? Гасьцямі перадачы – заснавальнікі тэатру пісьменьніца Аксана Спрынчан і музыка... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Аляксандар Фядута: Мэмуары Мураўёва варта прачытаць і спаліць
Скобла Міхась

Выдавецтва “Лімарыюс” ашчасьлівіла чытачоў мэмуарамі графа Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы “Вешальнік”. Гэта ён падпісаў сьмяротныя прысуды Кастусю Каліноўскаму і яшчэ 127-мі паўстанцам. Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Госьцем перадачы – укладальнік кнігі... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алесь Аркуш: Захапіць Беларусь нашу мілую – каму гэта трэба?
Скобла Міхась

Кніга “Захоп Беларусі марсіянамі” – пра роднае і чужое, пра полацкія скарбы і сьмецьце, пра гвалт і супраціў. Яе героі –пісьменьнікі-“маладнякоўцы”, ледзь не пагалоўна зьнішчаныя падчас сталінскага тэрору, а сюжэт падказаў аўтару ў сьне Вацлаў Ластоўскі. Чаму прэзентацыя кнігі была забароненая на радзіме... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Эдуард Акулін: Радыяцыя – гэта сьмерць-невідзімка
Скобла Міхась

Радзіма Эдуарда Акуліна – ў чарнобыльскай зоне. Там ядуць чарнобыльскія грыбы, мыюцца ў чарнобыльскіх лазьнях і будуюць лецішчы з чарнобыльскіх хатаў. Чаму ўсё гэта называецца “філязофіяй выжываньня” – ў гутарцы з паэтам і бардам. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Вольная Студыя: “Дзьве душы – ў кожным з нас”
Скобла Міхась

Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага – ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна можна паглядзець “Дзьве душы”. Пра тое, як ствараўся спэктакль, мы пагутарылі з Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам – аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяржук Доўгушаў: Песьня гучыць, і яе не спыніць, яна – як сьцяг
Скобла Міхась

Сьпеўныя сходы ў Менску зьбіраюць больш людзей, чым палітычныя кангрэсы. Прычынаў можа быць дзьве – ці то людзям надакучылі безвыніковыя апазыцыйныя акцыі, ці то ўсе хочуць сьпяваць песьні на роднай мове. Госьцем перадачы – адзін з арганізатараў сходаў Сяргей Доўгушаў, які ведае, як навучыць сьпяваць... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяргей Вераціла: Рэспубліка Беларусь ня ёсьць дзяржавай беларусаў
Скобла Міхась

У пабеленым крэйдавым пылам пасёлку Краснасельскі пад Ваўкавыскам на хатах цэмэнтовая дахоўка і платы з шыфэру – адразу відно, якое прадпрыемства знаходзіцца побач. Што да ўстановаў культуры, то на восем тысячаў насельніцтва тут няма ніводнай бібліятэкі. Як жывецца ў пасёлку людзям інтэлектуальнай працы?... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Данута Бічэль: Усе, хто супраць беларускай Беларусі, – мае ворагі
Скобла Міхась

Чаму гарадзенскія чыноўнікі не адрозьніваюць Купалу ад Коласа? Ці патрэбна дамагацца ад сёньняшніх уладаў рэабілітацыі Ларысы Геніюш? Навошта білборды ўздоўж беларускіх дарог расказваюць пра “смак роднай мовы”, калі на той самай мове не жадае размаўляць улада? Пра ўсё гэта – у гутарцы з паэткай Данутай... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Бібліятэка пры Каложы – цэнтар геніюшазнаўства?
Скобла Міхась

Сёлета пры старажытнай Каложы ў Горадні была заснаваная бібліятэка імя Ларысы Геніюш. Кім ёсьць знакамітая паэтка для праваслаўнай царквы? Ці стане бібліятэка пляцоўкай для Геніюшаўскіх чытаньняў, якія ўлады не дазваляюць праводзіць у Зэльве? Госьцем перадачы – настаяцель Каложы протаіерэй Аляксандар... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Навошта ў Віцебску помнік прыёмнаму сыну хана Батыя?
Скобла Міхась

Кананізаваны Расейскай Праваслаўнай царквой і ўслаўлены Сяргеем Эйзэнштэйнам Аляксандар Неўскі быў верным васалам Залатой Арды і нават прыёмным сынам хана Батыя. Наўрад ці пра гэта ведаюць жыхары Віцебску, дзе расейскаму князю нядаўна ўсталявалі помнік. Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў. — Слушна... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Маланкі і папялішчы Алеся Наўроцкага
Скобла Міхась

У брэжнеўскія часы ён публічна пратэставаў супраць карнай псыхіятрыі ў СССР. Пазбаўлены працы і сродкаў для існаваньня, шукаў падтрымкі ў акадэміка Сахарава. Дзесяцігодзьдзямі пісаў “у стол”. У “Беларускім кнігазборы” выйшла “Выбранае” пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы – укладальнік... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Вольга Іпатава: Улада патрабавала, каб пісьменьнікі сталі на калені
Скобла Міхась

Калі выйшаў раман пісьменьніцы “Альгердава дзіда”, яго прэзэнтацыі прайшлі ў дзясятках навучальных і культурных установаў Віцебску. У выніку ў горадзе зьявіўся конны помнік князю Альгерду. А першыя яе гістарычныя творы ўспрыняў у штыкі шэры кардынал афіцыёзнай гістарыяграфіі Абэцадарскі. Госьцем перадачы... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Генадзь Драздоў: Дэвіз “пагонічаў” – Бог, нацыя, асоба
Скобла Міхась

Да 25-годзьдзя суполкі “Пагоня” выходзіць у сьвет альбом твораў мастакоў, якія ўваходзяць у гэтае аб’яднаньне. Як ставіцца да “Пагоні” афіцыйны Саюз мастакоў? Чаму “пагонічы” адмовіліся прымаць дзяржаўныя ўзнагароды і выконваць заказы ад улады? Што не дае “Пагоні” распасьціся? Госьцем перадачы – старшыня... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяргей Законьнікаў: Мы плывем па рацэ гісторыі са зьвязанымі рукамі
Скобла Міхась

Зорны час часопісу “Полымя” прыпадае на 1986-2002 гады, калі ягоным галоўным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А чым беларускія літаратурныя часопісы сталі сёньня, калі іх цалкам кантралюе дзяржава? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта – у гутарцы з паэтам... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Андрэй Мельнікаў: Беларусь па-ранейшаму ў канвульсіях
Скобла Міхась

Апошнім часам ён выступае пераважна ў лесе, дзе канцэрты не рэглямэнтуюцца ідэалягічнымі аддзеламі. Ён вандруе па краіне ад Гомеля, у якім прапісаны, да Талькі пад Пухавічамі, дзе штогод ладзіць лясны Талькаўскі фэст і дзе на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах быў у адной камандзе са Сьвятланай Алексіевіч.... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Кацярына Ваданосава: Дзікае паляваньне – ня толькі беларускі вобраз
Скобла Міхась

Яна грае на дзесяці музычных інстумэнтах, у тым ліку на дудзе, які традыцыйна лічыцца мужчынскім. Яна піша вершы і музыку, яна выконвае ўласныя песьні і зьяўляецца мастацкім кіраўніком адразу некалькіх гуртоў. Яна пераплятае старыя кнігі і зьяўляецца тварам мадэльнай агенцыі. Госьцем перадачы – мастачка... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Беларускі погляд на сярэднявечную Эўропу
Скобла Міхась

Выйшла ў сьвет “Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст.”, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Са старонак кнігі можна даведацца пра ўдзел нашых продкаў у гусіцкіх войнах у Чэхіі, пра тое, як нашы князі кіравалі Крымам... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяржук Доўгушаў: Барадуліна трэба бараніць канкрэтнымі справамі
Скобла Міхась

Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які залічыў Рыгора Барадуліна да нацыстаў (за яго прыналежнасьць да БНФ), маладыя прыхільнікі народнага паэта рыхтуюць да выданьня вушацкі фальклёр у барадулінскіх запісах. Што будзе ўяўляць зь сябе альбом пад назвай “Падарунак для Барадуліна”? Госьцем... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Паліна Качаткова: Калі пад Воршай ня будзе нас, туды прыйдуць расейскія казакі
Скобла Міхась

Прэзэнтацыя кнігі Паліны Качатковай “Гняздо-2” невыпадкова прайшла ў вёсцы Стаўры пад Воршай. На думку аўтаркі, нацыянальная культура павінна больш актыўна праяўляць сябе менавіта на памежжы. Ці зможа беларуская кніга спыніць “русский мир”, які на Віцебшчыне пачуваецца даволі камфортна? Празаік Паліна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org