- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык.... Болей »
«Мартыралог» — Выданьне Беларускага грамадскага гісторыка-асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі».... Болей »
У кнізе аналізуецца выдадзеная для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў асноўная літаратура па гісторыі Беларусі, выказваюцца меркаванні, што неабходна рабіць, каб веды пра мінулае нашага народа спрыялі ўзгадаванню яго маладых пакаленняў у духу нацыянальнага... Болей »
Увазе шырокага кола чытачоў прапануецца кароткі персанізаваны агляд беларускай гісторыі, які абымае час ад першага згадвання нашага краю ў старажытных летапісах да моманту аднаўлення дзяржаўнасці на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.... Болей »
Падымалі чары і рогі з медавінай на трэбішчы, мо апошні раз у жыцці. Хто ведае, як здзейсніцца над чалавекам воля багоў. Можа, прынясуць з сечы дадому на шчытах, а можа, і вып'е хмельную чару за перамогу над ворагам і на трызне па сябрах. Сядзелі перад вогнішчамі, пілі медавіну. Князёвы отракі падносілі... Болей »
То быў нядобры знак. Так лічылі ўсе жыхары града Жоўны - ад простага пасынка ў князёвай дружыне да самога князя князёў ліцьвінскіх Жывінбуда. Сярод яснага дня на вачах люду, як лятавец, зляцеў з неба чорны каршук на галубоў, што сядзелі пасярод двара князёвых харомаў. Вострыя кіпцюры драпежніка ўпіліся... Болей »
Даследнік усё адно што паляўнічы. Ён ідзе праз невядомы лес, прызначыўшы сабе агледзець адну яго частку, але раптам заўважае напалову занесеныя снегам сляды буйнога невядомага звера, цалкам іншай пароды, чым чакаў. Што яму рабіць? Ахвяраваць зверам, дзеля захавання свайго папярэдняга плана ці, пакінуўшы... Болей »
Калі глядзець зверху, з вышыні палёту начной птушкі, то паляна, на якой спынілася грузавая машына, амаль круглая, а пасярэдзіне доўгі, але не вельмі глыбокі роў. Зямля выкінутая толькі на адзін бок. Лес, дарога, якая робіць пятлю на паляне, роў, светлая зямля… Зверху ўсё гэта нагадвае катлаван. У кузаве... Болей »
Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка... Болей »
“Біць альбо не біць? “— маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі... Болей »
Кніга нямецкага гісторыка Райнэра Лінднэра з'яўляецца першым даследаваннем узаемадачыненняў гістарычнай навукі і палітыкі ў Беларусі. Бесстаронне аналізуючы шматбаковую сувязь паміж гісторыяй, фармаваннем нацыі і дзяржаўнай палітыкай, аўтар стварае панараму інстытуцыйна-кадравых і канцэптуальна-зместавых... Болей »
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар”... Болей »
Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі... Болей »
Ці шмат са мной здаралася незвычайнага? Гэта гледзячы як ацэньваць... Часам выпіты кубак кавы можа стацца падзеяй большай, чым землятрус. Нашае жыццё — гэта наша памяць. А нічога больш няпэўнага за памяць няма. Што мы бачым, азірнуўшыся? Бляск разбітых шкельцаў? Раскіданыя там-сям рэдкія дыяменты? Але... Болей »
“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае... Болей »
Праблема асвятлення беларускай мінуўшчыны ў асноўным заключаецца ў тым, што колькасць падсумоўваючых выданняў сапраўды даволі абмежаваная. Апошняя спроба падагульніць усе звесткі з улікам часу і назапашаных ведаў зроблена Генадзем Сагановічам у яго працы "Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца... Болей »
Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс.... Болей »
Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня.... Болей »
У прапанаваным выданні на падставе псторьіка-генетычных, кампаратыўных метадаў дадзены сціслы агляд асноўных тыпаў і відаў крыніц па гісторыі Беларусі. Поўная адпаведнасць структуры і зместу праграмы курса «Крыніцазнаўства» дазваляе выкарыстаць яго ў якасці падручніка на гэтым прадмеце для студэнтаў... Болей »
У кнізе ў храналагічнай паслядоўнасці выкладзены факты і падзеі, якія мелі месца ў гісторыі Беларусі з часоў глыбокай старажытнасці да нашых дзён. Прафесійным гісторыкам, краязнаўцам, супрацоўнікам экскурсійных бюро, а таксама ўсім тым, хто любіць свой край і цікавіцца яго гісторыяй, будзе карыснай... Болей »