be

Пошук

"volnaya-studyya-skobla-mikhas-post-44250" Вынікі:
Вольная студыя

Вольная студыя

Натальля Матыліцкая: гурту “Ліцьвіны” 25 гадоў
Скобла Міхась

Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Славамір Адамовіч: Мной напісаны сцэнар сёньняшняй эўрапейскай драмы
Скобла Міхась

Што ёсьць злом для сучаснай Заходняй Эўропы? Па што імкнуцца туды мігранты, і сымбалем чаго зьяўляецца для іх сьмецьцевы кантэйнэр? Пра ўсё гэта – у рамане “Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана” Славаміра Адамовіча, які сем гадоў пражыў у Нарвэгіі ў статусе “гуманітарнага бежанца”. Аўтар кнігі – госьцем... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Генадзь Сагановіч: Міт пра Грунвальд прывязвае нас да Расеі
Скобла Міхась

У выдавецтве Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выйшла ў сьвет кніга гісторыка Генадзя Сагановіча “Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міту”. Хто і дзеля чаго міталягізаваў Грунвальдзкую бітву і ці запатрабаваная яна ў сучасным беларускім грамадзтве? З аўтарам кнігі сустрэўся... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алесь Камоцкі: У маім рэпэртуары – 70 песьняў на вершы Барадуліна
Скобла Міхась

У выдавецтве “Паперус” выйшаў у сьвет зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна “Каб аднойчы”, праілюстраваны здымкамі амэрыканаскага фотамастака Джона Кунстадтэра. Своеасаблівым музычны дадаткам да зборніка стаў альбом з дваццаці лірычных песень. Іх аўтар і выканаўца Алесь Камоцкі – госьцем перадачы. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Мікола Купава: Галоўны мой твор – эталён дзяржаўнага бел-чырвона-белага сьцягу
Скобла Міхась

Гэтаму мастаку замаўлялі эксьлібрысы Ларыса Геніюш і Ўладзімер Караткевіч. Яго творамі на гістарычныя тэмы аздабляў сваю прадукцыю сталічны хлебазавод. Ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь… Сямідзесяцігадовы юбіляр Мікола Купава – госьцем перадачы. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Аляксей Каўка: Мікола Ўлашчык - гэта школа беларускай гісторыяграфіі ў адной асобе
Скобла Міхась

Пра гісторыка Міколу Ўлашчыка Міхась Скобла гутарыць з маскоўскім беларусам, гісторыкам і літаратуразнаўцам Аляксеем Каўкам. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алесь Пушкін: Мы пэндзлямі спынілі вайну!
Скобла Міхась

Ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску адкрылася выстава “З Украінай у сэрцы”, на якой экспануюцца творы беларускіх і ўкраінскіх мастакоў – удзельнікаў міжнароднага пленэру, які прайшоў на Данеччыне, у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі. Госьцем перадачы – ініцыятар пленэру мастак Алесь Пушкін. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алег Мінкін: Нашай літаратуры бракуе мэтафізыкі
Скобла Міхась

"Ня меч і шчыт бароняць мову, а – дасканалы твор”. Гэтаму вершу польскага клясыка Цыпрыяна Норвіда даў беларускае жыцьцё Алег Мінкін. А што думае сам перакладчык пра ступень абароненасьці беларускай мовы – юрыдычнымі законамі і шэдэўрамі, напісанымі на ёй? У “Вольнай студыі” зь ім пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Яўген Вапа: “Ніва” расшыфроўваецца як Наша І Ваша Апора
Скобла Міхась

60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта “Ніва”. За гэты час выйшла больш за 3100 нумароў, рэдакцыя тыднёвіка выпусьціла ў сьвет цэлую бібліятэчку кніг мясцовых літаратараў і адмысловых календароў, якія можна напаткаць ледзь ня ў кожнай беларускай хаце на Беласточчыне. Пра тое, чым... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Арнольд Макмілін: Я гатоў быць амбасадарам беларускай культуры
Скобла Міхась

Днямі ў Менску скончыў працу Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў беларускай культуры, у якім браў удзел Арнольд Макмілін. Ён аўтар літаратуразнаўчых манаграфій пра беларускую літаратуру на эміграцыі, пра беларускае пісьменства ХХ стагодзьдзя, а неўзабаве выйдзе ў сьвет яго кніга пра маладую беларускую паэзію... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяржук Доўгушаў: Песьня гучыць, і яе не спыніць, яна – як сьцяг
Скобла Міхась

Сьпеўныя сходы ў Менску зьбіраюць больш людзей, чым палітычныя кангрэсы. Прычынаў можа быць дзьве – ці то людзям надакучылі безвыніковыя апазыцыйныя акцыі, ці то ўсе хочуць сьпяваць песьні на роднай мове. Госьцем перадачы – адзін з арганізатараў сходаў Сяргей Доўгушаў, які ведае, як навучыць сьпяваць... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Андрэй Мельнікаў: Беларусь па-ранейшаму ў канвульсіях
Скобла Міхась

Апошнім часам ён выступае пераважна ў лесе, дзе канцэрты не рэглямэнтуюцца ідэалягічнымі аддзеламі. Ён вандруе па краіне ад Гомеля, у якім прапісаны, да Талькі пад Пухавічамі, дзе штогод ладзіць лясны Талькаўскі фэст і дзе на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах быў у адной камандзе са Сьвятланай Алексіевіч.... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Павал Татарнікаў: Апошнюю кнігу ў Беларусі я ілюстраваў 17 гадоў таму
Скобла Міхась

На замову лёнданскіх выдаўцоў ён ілюструе Шэксьпіра, на Тайвані выходзяць аздобленыя ім кітайскія народныя казкі, у Нямеччыне – казкі братоў Грым... А вось на радзіме неаднаразовы пераможца прэстыжных міжнародных біенале незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Міхась Кукабака: Я сказаў маёру – у Чэхаславакіі павярну аўтамат супра
Скобла Міхась

У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. У савецкіх турмах і псыхушках ён правёў шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м. Як былы бабруйскі дзятдомавец пратэставаў супраць увядзеньня савецкіх войск у Чэхаславакію, і ў чым прышчэпка... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Анатоль Забалоцкі: Мой дзед – беларус з Барысава
Скобла Міхась

Ён зьняў быкаўскую “Альпійскую баляду” і шукшынскую “Каліну красную”. Яго фільм “Праз могілкі” ўвайшоў у сотню найлепшых стужак усіх часоў па вэрсіі ЮНЭСКА. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч. Госьцем перадачы – легендарны кінаапэратар Анатоль Забалоцкі. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Андрэй Масквін: У 1920-я гады быў росквіт беларускага тэатру
Скобла Міхась

“Беларускі тэатар 1920-1930-х: адабраная памяць” – пад такой назвай выйшла ў сьвет кніга доктара філялёгіі з Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэя Масквіна. Куды зьніклі 27 з 40 п’есаў першага народнага артыста Беларусі Ўладыслава Галубка, які быў расстраляны ў 1937-м? І што пераняў ад тэатру 20- гадоў сёньняшні... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Ігар Сурмачэўскі: Я лекую абразы, а яны ацаляюць мяне
Скобла Міхась

Госьцем перадачы – Ігар Сурмачэўскі, адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам. — Усё маё дзяцінства, а вырас я ў Вязані і Фаніпалі пад Менскам, праходзіла ў прысутнасьці каталіцкага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, які вісеў... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Як паэт Віктар Жыбуль “зьняважыў” прэзыдэнта
Скобла Міхась

Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі.... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Яраш Малішэўскі: На вуліцах Парыжу за беларускія песьні мне плацілі
Скобла Міхась

Ён грае на дзесятку музычных інструмэнтаў, у тым ліку на старадаўняй колавай леры. Ён можа прымусіць звычайную саломіну стаць галасістым пішчыкам. На яго канцэртах людзі скачуць і плачуць… Госьцем перадачы – музыка-мультыінструмэнталіст Яраш Малішэўскі. — Сапраўды, шлях да музыкі ў мяне быў няпросты.... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Акадэмік Радзім Гарэцкі: Я прынцыпова за тое, каб музэй у Багацькаўцы застаўся
Скобла Міхась

Над Музэем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцьця. Мсьціслаўскія чыноўнікі плянуюць перанесьці яго ў раённы цэнтар. «Ніхто ж не надумаўся перавезьці родную хату Купалы зь Вязынкі ў Менск ці мэмарыял Пушкіна зь Міхайлаўскага ў Пскоў», – мяркуе пляменьнік пісьменьніка Радзім... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org