- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтаму мастаку замаўлялі эксьлібрысы Ларыса Геніюш і Ўладзімер Караткевіч. Яго творамі на гістарычныя тэмы аздабляў сваю прадукцыю сталічны хлебазавод. Ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь… Сямідзесяцігадовы юбіляр Мікола Купава – госьцем перадачы. ... Болей »
Што ёсьць злом для сучаснай Заходняй Эўропы? Па што імкнуцца туды мігранты, і сымбалем чаго зьяўляецца для іх сьмецьцевы кантэйнэр? Пра ўсё гэта – у рамане “Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана” Славаміра Адамовіча, які сем гадоў пражыў у Нарвэгіі ў статусе “гуманітарнага бежанца”. Аўтар кнігі – госьцем... Болей »
У выдавецтве Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выйшла ў сьвет кніга гісторыка Генадзя Сагановіча “Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міту”. Хто і дзеля чаго міталягізаваў Грунвальдзкую бітву і ці запатрабаваная яна ў сучасным беларускім грамадзтве? З аўтарам кнігі сустрэўся... Болей »
У выдавецтве “Паперус” выйшаў у сьвет зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна “Каб аднойчы”, праілюстраваны здымкамі амэрыканаскага фотамастака Джона Кунстадтэра. Своеасаблівым музычны дадаткам да зборніка стаў альбом з дваццаці лірычных песень. Іх аўтар і выканаўца Алесь Камоцкі – госьцем перадачы. ... Болей »
Пра гісторыка Міколу Ўлашчыка Міхась Скобла гутарыць з маскоўскім беларусам, гісторыкам і літаратуразнаўцам Аляксеем Каўкам. ... Болей »
Ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску адкрылася выстава “З Украінай у сэрцы”, на якой экспануюцца творы беларускіх і ўкраінскіх мастакоў – удзельнікаў міжнароднага пленэру, які прайшоў на Данеччыне, у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі. Госьцем перадачы – ініцыятар пленэру мастак Алесь Пушкін. ... Болей »
"Ня меч і шчыт бароняць мову, а – дасканалы твор”. Гэтаму вершу польскага клясыка Цыпрыяна Норвіда даў беларускае жыцьцё Алег Мінкін. А што думае сам перакладчык пра ступень абароненасьці беларускай мовы – юрыдычнымі законамі і шэдэўрамі, напісанымі на ёй? У “Вольнай студыі” зь ім пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »
Выдавецтва “Лімарыюс” ашчасьлівіла чытачоў мэмуарамі графа Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы “Вешальнік”. Гэта ён падпісаў сьмяротныя прысуды Кастусю Каліноўскаму і яшчэ 127-мі паўстанцам. Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Госьцем перадачы – укладальнік кнігі... Болей »
Новая кніга Насты Кудасавай “Маё невымаўля” напоўненая залацінкамі новых словаў, як акварыюм залатымі рыбкамі: нізкімныя ночы, ехаць чалавекаспынам, у вачах сабакі невыгаўкны сьвет. Што прымушае яе ствараць свой уласны слоўнік? Самая арыгінальная сучасная паэтка – госьцяй перадачы. ... Болей »
У брэжнеўскія часы ён публічна пратэставаў супраць карнай псыхіятрыі ў СССР. Пазбаўлены працы і сродкаў для існаваньня, шукаў падтрымкі ў акадэміка Сахарава. Дзесяцігодзьдзямі пісаў “у стол”. У “Беларускім кнігазборы” выйшла “Выбранае” пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы – укладальнік... Болей »
Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся на разнастайных кніжных біенале. Напрыклад, “Палата кнігапісная” Міколы Нікалаева атрымала Гран-пры на айчынным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага... Болей »
Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі.... Болей »
Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі – ордэн Скарыны – патрабуе “рэдагаваньня”? Госьцем Міхася Скоблы "Вольнаяй студыі" – скарыназнавец Вячаслаў Чамярыцкі.... Болей »
14 лютага — 80 гадоў з дня народзінаў Міхася Стральцова. Да гэтай даты выйшла ў сьвет кніга «Выгнаны патрыцый» (успаміны, лісты, архіўныя знаходкі). Пра Стральцова ў жыцьці і на старонках кнігі Міхась Скобла пагутарыў з удавой пісьменьніка Аленай Стральцовай. — Гэта адбылося ў далёкім 1964 годзе. У той... Болей »
Кіраўнік Беларусі неаднойчы прызнаваў, што Беларусі патрэбная нацыянальная ідэя. Але сфармуляваць яе чамусьці ня здольная цэлая Акадэмія навук з дапамогай Адміністрацыі прэзыдэнта. Непасільнае для навукоўцаў і чыноўнікаў паспрабаваў зрабіць паэт-манах Зьніч, які і будзе госьцем перадачы "Вольная Студыя".... Болей »
4 сакавіка мае адбыцца чарговы зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паводле клясыфікацыі Міністэрства культуры – зьезд “дармаедаў”. Як паставіліся творцы да такога рашэньня чыноўнікаў і ці гатовыя яны выканаць скарынаўскі запавет – “бараніць вульлі свае”? Госьцем перадачы "Вольная Студыя"... Болей »
У анталёгіі пад назвай “Бліскавіцы” прадстаўленая 61 паэтка міжваеннага пэрыяду (1918-1941). Ці натхняў “маладняковак” абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына “марксысцкі фэмінізм”, і чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся “крылаты эрас”, які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы... Болей »
Навіна прагучала сэнсацыйна: адшуканы архіў расстралянага ў 1937-м паэта Алеся Дудара. Прычым не ў маладаступных катакомбах ці адноўленых ізноў спэцхранах, а ў звычайнай менскай кватэры. Частка знойдзеных у архіве тэкстаў ужо рыхтуецца да друку… Госьцяй перадачы – літаратуразнаўца Ганна Севярынец. —... Болей »
21 сакавіка ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. Чаму наймалодшае пакаленьне беларускіх паэтаў адмоўна ставіцца да фэстывалю паэзіі і песьні ў Маладэчне? Чаму ў навучальных праграмах па літаратуры няма творцаў-нонканфармістаў? І як мусіў бы адзначацца Дзень паэзіі ў Беларусі? Госьцем перадачы... Болей »
Абсурдысцкая пʼеса ставілася ў Менску 25 сакавіка. На цэнтральным праспэкце сталіцы адбываўся масавы хапун, у Курапатах ішоў бадзёры дзяржаўны суботнік, а па БТ – дакумэнтальны фільм пра Кастуся Каліноўскага – «змагара за незалежнасьць Беларусі»? Хто ставіў гэты спэктакль і для каго? Госьцем перадачы... Болей »