be

Пошук

"andrey-khadanovich-pra-tvorchasts-i-palityku-khadanovich-andrey-ivanyuk-yaraslaw" Вынікі:
Забабоны
epub

Забабоны

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

— Слоў не хапае, ёлкі-палкі! Быць не можа — дажывёмся да нейкага канца! — Стой, направа. Сюдою бліжэй. Яны звярнулі з наезджанае дарогі на ледзь пра-бітую ў рыхлым адліжным снезе сцежку. Вёска засталася ззаду. Першы, хутка і не азіраючыся, ішоў невысокі юнак гадоў дваццаці, хоць кажух і насунутая на... Болей »

Сачыненне
epub

Сачыненне

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Учарашні васьмікласнік, а цяпер навучэнец палітэхнікума Валодзя Вяргейчык сядзеў за партай і, для выгляду наморшчыўшы лоб, глядзеў на доўгія рады лічбаў, іксоў, ігрэкаў, якія, старанна стукаючы крэйдай, выпісваў на дошцы выкладчык матэматыкі. «I як гэта людзі могуць так разумець — ды што там разумець... Болей »

Гісторыя хваробы
epub

Гісторыя хваробы

Аповесць
Федарэнка Андрэй

Увосень, як толькі скончылася «бульба» і пачаліся заняткі, у інстытуце толькі і гаварылі пра стыпендыю, якая налічвалася цяпер у залежнасці ад адзнак (за кожную пяцёрку даплочвалі па пяць рублёў), і пра трагічную смерць аднаго са студэнтаў, паэта Вяргейчыка Валодзі. Улетку, у будатрадзе, ён з хлопцамі... Болей »

Заява
epub

Заява

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Узбегшы на шосты паверх, Міцура счакаў трохі, супакойваючы дыханне, зверыўся па лістку з нумарам кватэры і ціскануў чорную кнопку. «Ну, адчыніць жанчына — стане па-мойму», — загадаў ён не без хвалявання, покуль за дзвярыма чуўся заўсёдны прыцішаны шоргат, яшчэ нейкія гукі і, урэшце, шчоўкат замка. У... Болей »

Малая
epub

Малая

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Па вечаровым восеньскім праспекце няспешна ішоў малады чалавек у чорным ваўняным гарнітуры, з тонкім «дыпламатам» у руцэ. Пры хадзе адгорнутыя знізу калашыны цесна аблягалі ногі і адкрывалі снежнага колеру шкарпэткі, якія пасавалі да нізкіх чорных туфляў. Малады чалавек быў прыгожы, асабліва гэтым часам... Болей »

Падстрэлены
epub

Падстрэлены

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Перад самай ціхай гадзінаю поўная, павольная ў рухах медсястра хірургічнага аддзялення, якая хадзіла па калідоры і заглядала ў палаты, правярала, ці ўсе хворыя на месцах, у адной палаце ўбачыла наведнікаў. Гэта былі маладыя людзі — хлопец з дзяўчынаю; на выгляд так гадоў па дваццаць пяць ці мо нават... Болей »

Памылка
epub

Памылка

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

— Сягоння, Аксана, ты не зусім добра ведаеш правілы, — сказаў Максім Раманавіч і лагодна паглядзеў на светлавалосую, тоненькую, у акуратнай школьнай форме дзяўчынку, што стаяла каля дошкі. Ад слоў настаўніка Аксана трошкі пачырванела і апусціла галаву, нібы прасіла тым самым у настаўніка прабачэння... Болей »

Пісьмо
epub

Пісьмо

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Перад тым як выйсці на галоўную вуліцу, што вяла за горад, узводу быў дадзены загад спыніцца. Малады высокі лейтэнант у акуратным шынялі, перацягнутым рамянямі, з сумкаю на баку, адступіў амаль да сярэдзіны вулачкі, на якой спыніўся ўзвод, і пільным паглядам абвёў сваіх падначаленых, нібы збіраўся палічыць... Болей »

Спісак
epub

Спісак

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Іван Закрэвіч, загадчык клуба, выйшаў з невялікай прыбудовы фермы, дзе размяшчаўся чырвоны куток, і спыніўся на высокім ганку, аглядаючы двор. З твару яго не сышлі яшчэ сляды нядаўняе заклапочанасці, што бывае ў чалавека, які зрабіў нялёгкую, нудную для сябе, але патрэбную іншым справу: загадчык клуба... Болей »

Труцень
epub

Труцень

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Увечары Алена накарміла старога, цёмна-чырвонай масці коніка — Трутня, як яна яго звала, і, запрогшы ў калёсы, паехала на канюшню. Конюх Мірончык, стары ў куфайцы і без шапкі, пачысціў ужо ставок, падмайстраваў яслі і сядзеў пад сцяною і курыў. Як толькі Алена пад’ехала, ён забурчэў: — Чаго ты іх слухала... Болей »

У выхадныя дні
epub

У выхадныя дні

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня падняўся, запаліў цыгарэту і пачаў хадзіць узад-уперад па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце?» — падумаў ён. — У чытача, ці што? Вядома, што было... Рытарычнае... Болей »

Дарожнае знаёмства
epub

Дарожнае знаёмства

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Празаіку Н., якога ў мінскім літаратурным асяроддзі адны называлі «маладым пісьменнікам», другія—«дзядзькам, якому пайшоў чацвёрты дзесятак» (напраўдзе яму было роўна трыццаць адзін год), прысніўся сон. Сон падзяляўся на дзве часткі. Першая: снілася нейкая дзяўчына, трохі падобная на ягоную жонку, але... Болей »

Ратан
epub

Ратан

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Гэта штосьці сярэдняе паміж акунём і яршом, з вялікай прадаўгаватай галавою, якая займае прыблізна адну трэць цела. Драпежная, страшэнна пражорлівая рыба — нават малёк памерам з фільтр ад цыгарэты лёгка заглытвае кручок і дае рады пацягнуць ці прытапіць паплавок. Увогуле, лавіць іх — адна асалода: бяруцца... Болей »

Чабор
epub

Чабор

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Пражыўшы трыццаць два гады, я, беларус, вясковы чалавек, не ведаў, як выглядае чабор. Што ж, нічога страшнага. Мне нават не сорамна. Напрыклад, вядомы ў ХІХ стагоддзі крытык і літаратуразнаўца А. Скабічэўскі, паводле яго ж слоў, “ніколі не бачыў, як расце жыта”. Вялікі рускі паэт А. Някрасаў называў... Болей »

Афганская шкатулка
epub

Афганская шкатулка

Аповесць
Федарэнка Андрэй

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці... Болей »

Сінія кветкі
epub

Сінія кветкі

Аповесць
Федарэнка Андрэй

Чалавек з парфелем-“дыпламатам” ішоў цёмнай лясной сцяжынаю, як злодзей – хутка, асцярожна, спрытна пераскокваючы цераз частыя калюжыны і падгінаючы галаву пад мокрыя галіны; вайсковая форма рабіла яго яшчэ больш непрыкметным у начной цемры. Толькі што адгрымела кароткая чэрвеньская навальніца, пакінуўшы... Болей »

Рэпетыцыя
epub

Рэпетыцыя

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Пад канец трэцяга ўрока дзверы ў шостым «А» класе прачыніліся, зазірнула маладая практыкантка Ліза Сасноўская — яна ж кіраўніца школьнага драмгуртка — і, папрасіўшы ў настаўніка прабачэння, зрабіла аб'яву: — Каця і Аксана, на перапынку, калі ласка, збіраемся ў актавай зале... Абавязкова, бо прыйдзе сам... Болей »

Падслуханая казка
epub

Падслуханая казка

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Настаўнік даў вучням хатняе заданне — кожнаму намаляваць якуюсь кветку. Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак. Ранняй вясной яна любіла дзьмухаўцы і лотаць, улетку — смолкі і валошкі, увосень — вяргіні і астры... Якая... Болей »

Рабіна
epub

Рабіна

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Я з самага дзяцінства марыў пасадзіць хоць якое-небудзь дрэўца. Каб потым ведаць, што яно — маё, каб расці разам з ім, каб патаемна лічыць яго сваім адзіным сябрам ці сяброўкаю. Смешная, вядома, мара. Дзіцячая. Просценькая. Падумаеш, мара! Хочацца, дык вазьмі і пасадзі. Але справа ў тым, што наша вёска... Болей »

Шчарбаты талер
epub

Шчарбаты талер

Аповесць
Федарэнка Андрэй

У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org